ІСУСА 17:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна)9 І зыходзіла мяжа да ручая Кана, і на поўдзень ад ручая былі гарады Эфраіма, апроч тых, якія меў Эфраім сярод гарадоў Манасы, а зямля Манасы была на поўнач ад ручая і цягнулася да мора. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)9 Адсюль мяжа сыходзіць да патока Кана, з паўднёвага боку патока. Гарады гэтыя - Яфрэмавыя, хоць сярод гарадоў Манасіі. Мяжа Манасіі - на паўночным баку патока і канчаецца морам. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)9 І мяжа сыходзіць да ручая Кана. На поўдзень ад ручая знаходзяцца гарады Эфраіма, апроч тых, якія меў Эфраім сярод гарадоў Манасы. Мяжа Манасы знаходзіцца на поўнач ад ручая і выходзіць да мора, Глядзіце раздзел |