І Есбібэноб, які быў з нашчадкаў Рэфы, — жалеза дзіды якога важыла трыста сікляў і падперазаны ён быў новым мечам, — хацеў забіць Давіда.
ІСУСА 15:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І адсюль Калеб знішчыў трох сыноў Анака: Сэсая, і Ахімана, і Талмая з роду Анака. Біблія (пераклад А.Бокуна) Адтуль Халеў выгнаў трох сыноў Анака: Шэшая, Ахімана і Тальмая з роду Анака. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І выгнаў адтуль Халеў трох сыноў Энакавых: Шэшая, Ахімана і Талмая, дзяцей Энакавых. |
І Есбібэноб, які быў з нашчадкаў Рэфы, — жалеза дзіды якога важыла трыста сікляў і падперазаны ён быў новым мечам, — хацеў забіць Давіда.
І гаварылі ліхія весткі пра зямлю, якую агледзелі, паміж сыноў Ізраэля, кажучы: «Зямля, якую мы агледзелі, пажырае жыхароў сваіх; народ, які мы бачылі, — высокага росту;
народам вялікім і высокім, сынамі Анака, якіх ты ведаеш і пра якіх ты чуў, якім ніхто не можа супрацьстаяць.
У той час Ешуа прыйшоў і забіў сыноў Анака ў гарах, у Геброне і ў Дабіры, і ў Анабе, і ва ўсіх гарах юдэйскіх і ізраэльскіх, і спустошыў гарады.
Не пакінуў ён ніводнага чалавека з роду Анака ў зямлі сыноў Ізраэля, за выключэннем гарадоў Газа, і Гет, і Азот, — толькі ў іх яны засталіся.
Пасля пайшоў Юда супраць хананеяў, якія жылі ў Геброне, што раней называўся Карыят-Арба, і пабіў Сэсая, і Ахімана, і Талмая.