Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ІСУСА 13:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Майсей даў пакаленню сыноў Рубэна ўласнасць адпаведна іх родам.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І Майсей даў пакаленьню сыноў Рубэна частку паводле сем'яў іхніх.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Калену сыноў Рувімавых паводле плямёнаў іхніх даў надзел Майсей:

Глядзіце раздзел



ІСУСА 13:15
7 Крыжаваныя спасылкі  

Сыны Ліі: першародны сын Якуба Рубэн, і Сімяон, і Леві, і Юда, і Ісахар, і Забулон.


Гэта — кіраўнікі пакаленняў па сем’ях сваіх. Сыны Рубэна, першароднага Ізраэля: Гэнох і Паллю, Хэцрон і Хармі; гэта сем’і Рубэна.


І каля мяжы Эфраіма, ад усходу аж да мора, атрымае Рубэн адну частку ва ўласнасць.


Толькі пакаленню Леві не дадзена ўласнасці, але ахвяры Госпаду, Богу Ізраэля, — гэта яго спадчына, як абвясціў яму Госпад.


І была іх мяжа ад Араэра, што на беразе ручая Арнон, і ад горада ў сярэдзіне даліны таго ж ручая, і ўся раўніна аж да Мэдабы,


Бо, такім чынам, даў Госпад, Бог ваш, супакой братам вашым і цішыню, як паабяцаў ім; цяпер вяртайцеся і ідзіце ў палаткі вашыя і ў зямлю ўладання вашага, якую даў вам Майсей, паслугач Госпадаў, за Ярданам;


Але і ён не згадзіўся прапусціць яго праз межы свае, але, сабраўшы ўвесь народ свой, выступіў супраць Ізраэля ў Ясе і мужна ваяваў з ім.