І не будуць яны мець спадчыны: Я — іх спадчына; і не дасцё ім нічога ва ўласнасць у Ізраэлі, бо Я — іх уласнасць.
ІСУСА 13:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Толькі пакаленню Леві не дадзена ўласнасці, але ахвяры Госпаду, Богу Ізраэля, — гэта яго спадчына, як абвясціў яму Госпад. Біблія (пераклад А.Бокуна) Толькі калену Левія ня дадзена спадчыны. Ахвяры агнявыя ГОСПАДУ, Богу Ізраіля — гэта спадчына ягоная, як прамовіў да яго [Госпад]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Толькі калену Лявіінаму ня даў ён надзелу: ахвяры Госпада Бога Ізраілевага вось надзел ягоны, як сказаў яму Гасподзь. |
І не будуць яны мець спадчыны: Я — іх спадчына; і не дасцё ім нічога ва ўласнасць у Ізраэлі, бо Я — іх уласнасць.
Будуць есці яны ахвяры з ежы, і ахвяры за грэх, і ахвяры за злачынства, і ўсё, на што ў Ізраэлі пакладзена клятва, мае да іх належаць;
Дзеля таго Леві не мае часткі ані спадчыны з братамі сваімі, бо спадчына яго — Сам Госпад, як абяцаў яму Госпад, Бог твой.
Там перад Госпадам, Богам вашым, цешцеся вы, і сыны, і дочкі вашы, паслугачы і паслугачкі, а таксама левіт, які ў гарадах вашых прабывае; бо не мае ён ані часткі, ані ўласнасці паміж вамі.
Але сыны Ізраэля не выгналі сыноў Гэсура і Мааха, і жывуць яны сярод Ізраэля па сённяшні дзень.
А пакаленню Леві не даў уласнасці, бо Госпад, Бог Ізраэля, Ён Сам — яго ўласнасць, як Ён яму сказаў.
бо левіты не атрымаюць часткі між вамі, але святарства Госпадава будзе іх спадчынай. А Гад, і Рубэн, і палова пакалення Манасы атрымалі ўжо свае ўладанні на ўсходнім баку за Ярданам, якія даў ім Майсей, паслугач Госпада».