І зрабіў Давід так, як загадаў яму Госпад; і перамог філістынцаў ад Габаона аж да Газэра.
ІСУСА 10:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У той час прыйшоў Гарам, цар Газэра, каб дапамагчы Лахісу; знішчыў яго Ешуа разам з усім народам яго аж да поўнага вынішчэння. Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады прыйшоў Гарам, валадар Гезэру, дапамагчы Ляхішу, але Егошуа зьнішчыў яго і ўвесь народ ягоны аж да поўнага вынішчэньня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады прыйшоў на дапамогу Лахісу Гаарм, цар Газэрскі; але Ісус пабіў яго і народ ягоны так, што нікога ў яго не пакінуў, хто б ацалеў. |
І зрабіў Давід так, як загадаў яму Госпад; і перамог філістынцаў ад Габаона аж да Газэра.
Потым пачалася вайна з філістынцамі ў Газэры, у якой Сабахай Гусаціт забіў Сапу з роду Рэфы ды ўпакорыў іх.
Такім чынам, далі ім гарады для сховішча: Сіхэм з яго ваколіцамі на гары Эфраіма, Газэр з яго ваколіцамі,
І аддаў Госпад Лахіс у рукі Ізраэля, які заняў яго на другі дзень; і загубіў вастрыём меча ўсё жывое, што было ў ім, як зрабіў раней у Лебне.
І сыны Эфраіма не забілі хананеяў, якія пражывалі ў Газэры; і хананеі жывуць сярод Эфраіма да гэтага дня і плацяць падатак.
і сыходзіць на захадзе да мяжы Ефлата аж да межаў ніжняга Бэтарона і да Газэра; і заканчваюцца яе землі ля Вялікага мора.
ад пакалення Эфраіма — горад для ўцёкаў Сіхэм з наваколлямі яго на гары Эфраім, і Газэр,
Таксама Эфраім не выгнаў хананеяў, якія пражывалі ў Газэры, і хананеі жылі сярод іх у Газэры.