ІСАІ 48:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) О, каб зважаў ты на Мае прыказанні! Стаўся б твой супакой, як рака, а справядлівасць твая, як марскія хвалі, Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі б ты зважаў на прыказаньні Мае, стаўся б супакой твой, як рака, і праведнасьць твая — як хвалі марскія. Біблія (пераклад В. Сёмухі) О, калі б ты слухаў запаведзі Мае! Тады мір твой быў бы, як рака, і праўда твая - як хвалі марскія. |
Як жа незлічона міласэрнасць Твая, Божа! Сыны ж чалавечыя будуць мець надзею пад покрывам крылаў Тваіх;
Бо там Магутны Госпад стаіць за нас замест рэк і ручаёў, шырока раскінутых, не даплыве туды карабель веславаны, ані вялізны карабель не пройдзе праз яго.
Хто выдаў Якуба на рабунак, а Ізраэля — на спусташэнне? Ці ж не Сам Госпад, перад Якім награшылі? І не хацелі хадзіць Яго дарогамі, ды не слухалі закону Яго.
Зросьце, нябёсы, зверху, і хмары хай здажджаць справядлівасць, хай раскрыецца зямля і вырасціць збаўленне; і хай разам з’явіцца справядлівасць. Я, Госпад, стварыў яе.
Буду радавацца радасцю ў Госпадзе, і ўзвесяліцца душа мая ў Богу маім, бо апрануў Ён мяне ў шаты збаўлення і агарнуў Ён мяне вопраткаю справядлівасці, як сужэнца, аздобленага вянцом, і як сужэнку, упрыгожаную каштоўнасцямі яе.
Як бо зямля прыносіць сваю расліннасць ды як сад родзіць свае пасевы, так Госпад Бог народзіць справядлівасць і хвалу перад абліччам усіх народаў.
Адносна Сіёна не буду маўчаць і адносна Ерузаліма не спачну, пакуль не ўзыдзе, як святло, справядлівасць Яго і збаўленне Яго не засвеціць, як светач.
Бо гэта кажа Госпад: «Вось жа, Я накірую да яго супакой, як раку, і славу народаў, як паводкавы ручай. Будзеце ссаць, і будуць насіць вас на руках і на каленях будуць песціць вас.
Пасейце сабе справядлівасць, а пажніце любоў: узарыце сабе новыя землі! Час шукаць Госпада, аж прыйдзе, каб праліць на вас дождж справядлівасці.
Ерузалім, Ерузалім, што забіваеш прарокаў ды камянуеш тых, якія да цябе пасланы. Колькі разоў хацеў Я сабраць сыноў тваіх, як кураводка збірае пісклянят сваіх пад крылы, а ты не захацеў.
Бо Валадарства Божае – гэта не ежа або пітво, але справядлівасць і супакой ды радасць у Духу Святым.
Ці ж разважаюць яны і ці зразумеюць яны гэта і ці змогуць прадбачыць будучыню сваю?
Хто дасць ім мець такую памяць, каб яны шанавалі Мяне і бераглі ўсе загады Мае ўвесь час, каб добра ім было і дзецям іх на векі?