Яны загінуць, а Ты застанешся, і ўсе яны, як вопратка, састарэюць, і Ты скруціш іх, і яны пераменяцца,
ІСАІ 41:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Хто дзейнічаў і здзейсніў, паклікаючы пакаленні спакон вякоў? Я, Госпад, першы, і з апошнімі таксама Я. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто ўчыніў і зьдзейсьніў гэта? Той, Які кліча пакаленьні здаўна. Я, ГОСПАД, — першы, і сярод апошніх Я такі Самы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто зрабіў і зьдзейсьніў гэта? Той, Хто ад пачатку выклікае роды; Я - Гасподзь першы, і ў апошніх - Я такі самы. |
Яны загінуць, а Ты застанешся, і ўсе яны, як вопратка, састарэюць, і Ты скруціш іх, і яны пераменяцца,
Хто змераў жменяй воды, ды хто далонню змераў нябёсы? Хто меркаю ахапіў глебу зямную? Хто зважыў на вагах горы і на шалях узгоркі?
Падыміце вочы вашы да вышыняў і паглядзіце: Хто стварыў гэта? Той, Хто парадкам вядзе іх войска і заве іх па імені; дзеля такой вялікасці моцы і магутнасці і дужасці Яго аніводнага не бракуе.
каб бачылі і ведалі, разважалі і адначасна разумелі, што рука Госпадава зрабіла гэта ды Святы Ізраэлеў стварыў гэта».
Хто абвясціў ад пачатку, каб мы ведалі, і намнога раней, каб сказалі мы: «Справядліва». Ніхто не аб’яўляў, ніхто не абвяшчаў, ніхто таксама не чуў слоў вашых.
Ён будзе пераследаваць іх і ісці будзе ў супакоі; сцяжыны не будзе бачна пад яго нагамі.
Хто выдаў Якуба на рабунак, а Ізраэля — на спусташэнне? Ці ж не Сам Госпад, перад Якім награшылі? І не хацелі хадзіць Яго дарогамі, ды не слухалі закону Яго.
«Вы сведкі мае, — кажа Госпад, — ды паслугач мой, якога Я выбраў, каб ведалі і верылі Мне і зразумелі, што Я той самы; перада Мною бог не быў утвораны і па Мне — не будзе.
Я ад самага пачатку Той Самы. І няма нікога, хто б вырваў з Маёй рукі; Я ўчыню, і хто зменіць гэта?»
Я абвяшчаю ад пачатку тое, што ў канцы, ды ад даўніх часоў тое, што яшчэ не адбылося, кажучы: “Намер Мой усталюецца, і здзейсню Я ўсю волю Сваю”.
«Вось жа Дзева панясе ва ўлонні і народзіць Сына, і назавуць імя Яго Імануэль, што значыць Бог з намі».
навучаючы іх выконваць усё, што Я вам перадаў. І вось, Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку». Амін.
Ён з адной крыві ўчыніў увесь род чалавечы, каб пражываў на ўсім абліччы зямлі, вызначаючы пэўны час і межы іх пражывання,
Паглядзіце цяпер, што Я — адзіны і няма Бога, апрача Мяне; Я магу забіць і магу даць жыццё, Я магу скалечыць і аздаравіць, і няма такога, хто б з Маёй рукі мог вырвацца.
які казаў: «Я – Альфа і Амега, Першы і Апошні, і што бачыш, запішы ў кнізе і пашлі сямі цэрквам, што ў Азіі: у Эфес, і ў Смірну, і ў Пергам, і ў Тыятыру, і ў Сарды, і ў Філадэльфію, і ў Лаадыцэю».
І, убачыўшы Яго, паў я да ног Яго, быццам нежывы. А Ён паклаў правую руку Сваю на мяне, кажучы: «Не бойся! Я – Першы, і Апошні,
Я – Альфа і Амега, Пачатак і Канец, – кажа Госпад, Які ёсць, Які быў і Які прыйдзе, Усемагутны.
І анёлу царквы, што ў Смірне, напішы: вось што кажа Першы і Апошні, Які быў мёртвы і ажыў: