Калі пачуў гэта цар Эзэкія, раздзёр шаты свае, і апрануўся ў зрэбніцу, і пайшоў у дом Госпада.
ІСАІ 37:37 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І выйшаў ён, і адышоў; і вярнуўся Санхэрыб, цар асірыйцаў, і абжыўся ў Нініве. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Санхерыў, валадар Асірыі, сабраў [табар] і адыйшоў, і вярнуўся, і затрымаўся ў Нініве. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І адступіў, і пайшоў і вярнуўся Сэнахірым, цар Асірыйскі, і жыў у Нінэвіі. |
Калі пачуў гэта цар Эзэкія, раздзёр шаты свае, і апрануўся ў зрэбніцу, і пайшоў у дом Госпада.
Па гэтых падзеях і па такой вернасці прыйшоў Санхэрыб, цар асірыйцаў, і, напаўшы на Юду, асадзіў умацаваныя гарады, хочучы іх узяць.
і падзе Асірыя не ад меча людскога; і меч не чалавечы праглыне яе, і ўцячэ яна ад меча, і юнакі яе стануцца прыгоннымі.
І крэпасць яе падасца ад страху, а важакі яе спалохаюцца знака, сказаў Госпад, Які мае агонь на Сіёне, а печ Сваю ў Ерузаліме.
Не ўбачыш ужо народа бессаромнага, народа патаемных невытлумачальных слоў, мовы дзікуноў незразумелай.
За тое, што бунтуеш ты супраць Мяне і пыха твая дайшла да вушэй Маіх, удзену кальцо ў ноздры твае ды цуглі ў вусны твае і адвяду цябе на дарогу, якою ты прыйшоў.
Вось, Я дам яму дух і пачуе ён вестку, вернецца ў сваю зямлю, ды зраблю, што ў зямлі сваёй прападзе ад меча”».
«Устань ды ідзі ў Нініву, вялікі горад, і праракуй у ёй, бо злачыннасць яе дайшла да Мяне».
І ўстаў Ёна, і накіраваўся ў Нініву па загадзе Госпада. А Нініва перад абліччам Бога была вялікім горадам, у абход на тры дні.
Як жа Мне не пашкадаваць Нінівы, вялікага горада, дзе жыве больш за сто дваццаць тысяч чалавек, якія не адрозніваюць сваёй правай рукі ад левай, ды шматлікая жывёла?»
І будуць яны пасвіць зямлю Асірыі мечам і зямлю Німрода — дзідамі; і Ён вызваліць ад асірыйца, калі ён уварвецца ў край наш і калі ўвойдзе ў межы нашы.
Ды выцягне Ён руку Сваю на поўнач і знішчыць Асірыю; і Нініву зменіць у пустэчу і ў месца сухое, як тая пустыня.
Мужы з Нінівы паўстануць перад судом разам з родам гэтым ды асудзяць яго, бо яны навярнуліся згодна пропаведзі Ёны; а вось, тут большы за Ёну!