Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЁНЫ 3:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 І ўстаў Ёна, і накіраваўся ў Нініву па загадзе Госпада. А Нініва перад абліччам Бога была вялікім горадам, у абход на тры дні.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 І ўстаў Ёна, і пайшоў у Нініву паводле слова ГОСПАДА; а Нініва была вялікім горадам у Бога, на тры дні дарогі ў абход.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 І ўстаў Ёна і пайшоў у Нінэвію па слове Гасподнім; а Нінэвія была горад вялікі ў Бога, на тры дні хады.

Глядзіце раздзел Копія




ЁНЫ 3:3
9 Крыжаваныя спасылкі  

Дык Абрагам устаў рана, асядлаў асла свайго, узяў з сабою двух юнакоў сваіх і Ізаака, сына свайго. І калі нанёс ён дроў на паленне, узняўся, і выбраўся ў мясцовасць, пра якую загадаў яму Бог.


і сказала Ракель: «Ваяваннем Божым ваявала я з сястрою сваёй і перамагла». І назвала яго Нэфталі.


Госпадзе, да неба міласэрнасць Твая і праўда Твая — да аблокаў;


Ты ачысціў для яго месца, укараніў яго і ён напоўніў зямлю.


І выйшаў ён, і адышоў; і вярнуўся Санхэрыб, цар асірыйцаў, і абжыўся ў Нініве.


«Устань ды ідзі ў Нініву, вялікі горад, і праракуй у ёй, бо злачыннасць яе дайшла да Мяне».


Як жа Мне не пашкадаваць Нінівы, вялікага горада, дзе жыве больш за сто дваццаць тысяч чалавек, якія не адрозніваюць сваёй правай рукі ад левай, ды шматлікая жывёла?»


Адзін Лука са мною. Вазьмі Марка і прывядзі яго з сабой, бо ён патрэбны мне для службы.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы