А табе, Эзэкія, будзе такі знак: у гэтым годзе еж, што знойдзеш, а ў другі год — тое, што само вырасце; а на трэці год сейце і збірайце, закладайце вінаграднікі і спажывайце плады іх.
ІСАІ 37:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А гэта будзе табе знакам: у гэтым годзе хай спажываюць тое, што змагло быць сабрана, і на наступны год — што само нарадзілася, а на трэці год сейце і жніце, закладайце вінаграднікі і ежце іх плады. Біблія (пераклад А.Бокуна) А для цябе, [Эзэкія], такі знак: “Ешце ў гэтым годзе тое, што засталося ад сабранага [зерня], а ў другі год — тое, што само вырасьце, а ў трэці год сейце і зьбірайце, садзіце вінаграднікі і ешце плады іхнія. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось, табе, Эзэкія, азнака: ежце сёлета, што вырасла ад апалага насеньня, і налета - самасейнае; а на трэці год сейце і жнеце, і садзеце вінаградныя сады, і ежце плады іх. |
А табе, Эзэкія, будзе такі знак: у гэтым годзе еж, што знойдзеш, а ў другі год — тое, што само вырасце; а на трэці год сейце і збірайце, закладайце вінаграднікі і спажывайце плады іх.
Ісая сказаў яму: «Такі будзе табе знак ад Госпада, што Госпад споўніць слова, якое Ён сказаў: жадаеш, каб цень прайшоў наперад на дзесяць ступеней ці каб ён адступіўся на дзесяць ступеней?»
Адказаў яму Ён: «Я буду з табой; будзеш мець гэты знак, што Я паслаў цябе: калі выведзеш народ з Егіпта, будзеш служыць Богу на гэтай гары».
Такі вось будзе табе знак ад Госпада, што Госпад споўніць слова гэтае, што прамовіў:
«Прасі сабе знака ў Госпада, Бога твайго: ці то ў глыбіні апраметнай, ці высока ўгары».
Дзеля таго дасць вам Сам Госпад знак. Вось жа, Дзева панясе ва ўлонні і народзіць Сына, і назавуць імя Яго: Імануэль.
Пяцідзесяты год будзе для вас годам юбілейным; не будзеце сеяць, не будзеце жаць таго, што вырасце ў полі, і не будзеце збіраць неабрэзанага вінаграду,