І якім чынам зможаш ты выгнаць аднаго намесніка з найменшых паслугачоў гаспадара майго? Ці ты надзею маеш на Егіпет дзеля калясніц і коннікаў?
ІСАІ 36:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А якім чынам ты адвернеш аблічча хоць аднаго з найменшых слуг гаспадара майго? Але ты спадзяешся на Егіпет, на калясніцы і конніцу! Біблія (пераклад А.Бокуна) Як ты прагоніш хоць аднаго з найменшых слугаў гаспадара майго? А ты спадзяваўся на Эгіпет, што атрымаеш калясьніцы і коней! Біблія (пераклад В. Сёмухі) І як ты хочаш змусіць адступіць правадыра, аднаго з самых малых рабоў гаспадара майго, спадзяючыся на Егіпет, дзеля калясьніц і коней. |
І якім чынам зможаш ты выгнаць аднаго намесніка з найменшых паслугачоў гаспадара майго? Ці ты надзею маеш на Егіпет дзеля калясніц і коннікаў?
Бо ў лагеры сірыйскім даў Госпад чуць грукат калясніц, і коней, і вялікага войска; і казалі яны адзін аднаму: «Вось, цар Ізраэля наняў супраць нас цароў хетэяў і егіпцян, каб ішлі на нас».
І спалохаюцца і засаромеюцца дзеля Этыёпіі, надзеі сваёй, ды дзеля Егіпта, славы сваёй.
Егіпет бо надарма і напуста будзе падаваць успамогу; таму называю яго Рагаб — бяздзейсны.
Егіпцянін — чалавек, а не Бог: іх ногі — гэта цела, а не дух! І калі Госпад працягне руку, упадзе ўспаможца, і падзе той, каму даюць успамогу, і прападуць усе яны разам.
Вось, ты спадзяешся на гэтую надламаную палку трысняговую, на Егіпет; калі абапрэцца на яе чалавек, яна ўваб’ецца ў руку яго і праб’е яе: гэткі фараон, цар Егіпта, да ўсіх, хто на яго спадзяецца.
А цяпер прысягні гаспадару майму, цару асірыйцаў, і я дам табе дзве тысячы коней, калі зможаш падабраць для іх вершнікаў з ліку тваіх.
Як лёгка ты мяняеш дарогі свае! Дык асаромлена будзеш Егіптам, як асаромлена была ты Асірыяй.
Толькі хай не набывае ён сабе многа коней і не вяртае народ у Егіпет, каб павялічыць колькасць коней, тым больш што Госпад загадаў вам, каб ніколі больш гэтаю дарогаю не вярталіся.