І станецца: хто ўхаваецца ад меча Газаэля, таго заб’е Егу, і хто ўцячэ ад меча Егу, таго заб’е Элісей.
ІСАІ 24:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Страх, яма і пастка на цябе, жыхару зямлі! Біблія (пераклад А.Бокуна) Страх, яма і пастка на цябе, жыхару зямлі! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Жудасьць і яма і пятля табе, жыхар зямлі! |
І станецца: хто ўхаваецца ад меча Газаэля, таго заб’е Егу, і хто ўцячэ ад меча Егу, таго заб’е Элісей.
Ён будзе на святасць, каменем спатыкнення і скалой згаршэння абодвум дамам Ізраэля, пасткай і сілом для жыхароў Ерузаліма.
Дзеля таго вось што кажа Госпад: «Вось, Я навяду на іх няшчасці, якіх яны пазбегнуць не змогуць; і будуць яны клікаць Мяне, але Я не выслухаю іх.
І будуць выбіраць лепш смерць, чым жыццё, усе, хто застанецца з гэтага племені ліхога па ўсіх месцах, у якія Я выганю іх, — кажа Госпад Магуццяў.
Склікаў я, быццам на свята, тых, што трывожылі мяне навокал. Ніхто ў дзень гневу Госпадава не ўцёк, не застаўся ніхто: каго песціў я і гадаваў — вораг Мой знішчыў іх».
І Я пастаўлю сетку Маю на яго, і трапіць ён у пастку Маю; і завяду яго ў Бабілон, зямлю халдэяў, і яе ён не ўбачыць, і там памрэ.
Бо, вось, так кажа Госпад Бог: “Калі бо на Ерузалім Я напушчу чатыры Свае страшныя бяды: меч, і голад, і дзікіх звяроў, і пошасць, каб у ім вынішчыць людзей і жывёлу,
Гэта так, як бы хто ўцёк перад ільвом, а натрапіў на мядзведзя; як бы схаваўся ў дом і абапёрся рукой сваёй аб сцяну, а ўкусіла яго гадзіна.