А выйшаў супраць іх вайной Зара, этыёп з войскам у мільён, і з трымастамі калясніцамі і дайшоў аж да Марэсы.
ІСАІ 18:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яна выпраўляе паслоў праз мора і ў чаўнах папірусавых па вадзе: «Ідзіце, пасланцы хуткія, да народа рослага і бліскучага, да народа страшнага раней і цяпер, да народа дужага і пераможнага, хто падаўляе, рэкі якога раздзяляюць зямлю». Біблія (пераклад А.Бокуна) якая пасылае паслоў праз мора ў лайбах з трысьнёгу па абліччы вады, [кажучы]: «Ідзіце, пасланцы шпаркія, да народу высокага і бліскучага, да народу страшнага здаўна і цяпер, да народу дужага, які топча [ўсіх], зямлю якога перацінаюць рэкі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) якая пасылае паслоў па моры, і ў папірусных суднах па водах! Ідзеце, борздыя паслы, да народу рослага і бліскучаскурага, да народу грознага нават здалёку і дагэтуль, да народу ўладарнага, які ўсё топча, зямлю якога расьсякаюць рэкі. |
А выйшаў супраць іх вайной Зара, этыёп з войскам у мільён, і з трымастамі калясніцамі і дайшоў аж да Марэсы.
Ці ж этыёпцы і лібійцы не былі вялікай сілай дзеля калясніц, і коннікаў, і вялікай колькасці? Іх, — бо ты верыў Госпаду, — аддаў Ён у рукі твае!
А паколькі далей хаваць не магла, узяла трысняговы кошык і абмазала яго смалою і дзёгцем; і паклала ў сярэдзіну дзіця, і пакінула яго ў чароце на беразе ракі,
У той час будзе складзена ахвяра Госпаду Магуццяў народам рослым і бліскучым, народам страшным раней і цяпер, народам дужым і пераможным, хто падаўляе, рэкі якога раздзяляюць зямлю, да месца імя Госпада Магуццяў, да гары Сіён.
Пачуў я вестку ад Госпада, і вястун пасланы да народаў: «Збірайцеся і ідзіце на яго! Падрыхтуйцеся да бою».
У той дзень выйдуць ад Мяне пасланцы на караблях, каб патаптаць дзёрзкасць Куша, і трывога падымецца сярод іх у той дзень Егіпта, бо ён надыдзе”.
Бачанне Абдыі. Вось што кажа Госпад Бог пра Эдом. Пачулі мы вестку ад Госпада, і пасланец выпраўлены народам: «Паўстаньце! Пойдзем супраць яго вайною!
Вось жа, Я даў вам уладу таптаць змеяў і скарпіёнаў ды ўсю варожую сілу; і нішто вам не будзе шкодзіць.