ЁВА 6:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) пасаромеліся яны, што спадзяваліся; прыйшлі туды і агарнуліся сорамам. Біблія (пераклад А.Бокуна) і расчароўваюцца ў спадзяваньні сваім, прыйшлі туды і набраліся сораму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) але застаюцца пасаромленыя ў сваёй надзеі: прыходзяць туды і ад сораму чырванеюць. |
Чаму боль мой стаўся бязмежным, а рана мая безнадзейная, адмаўляецца лячыцца? Стаўся Ты мне як ручай падманны, як воды ненадзейныя».
Надзея Ізраэля, Госпадзе, усе, што Цябе пакідаюць, — асаромяцца, а тыя, што адварочваюцца ад Цябе, будуць запісаныя на зямлі, бо пакінулі Госпада, крыніцу жывое вады.
А надзея не ганьбіць, бо любоў Божая вылілася ў сэрцы нашы праз Духа Святога, Які нам дадзены.
як напісана: «Вось жа, кладу на Сіёне камень спатыкнення і камень згаршэння. І ўсякі, хто верыць у Яго, не будзе асаромлены».