Другія, як аслы на пустыні, выходзяць яны на працу сваю, чуваючы дзеля здабычы, дзеля хлеба для дзяцей на пустыннай зямлі.
ЁВА 39:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я даў яму дом на пустыні, і на салёнай зямлі — жытло яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Я даў яму дом у пустыні, і на зямлі салёнай прызначыў жытло яму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) якому стэп Я прызначыў домам і саланчакі - жытлішчам? |
Другія, як аслы на пустыні, выходзяць яны на працу сваю, чуваючы дзеля здабычы, дзеля хлеба для дзяцей на пустыннай зямлі.
І дзікія аслы стаяць на ўзгорках і хапаюць паветра, як шакалы; вочы іх мутнеюць, бо няма травы».
Ён будзе падобны да тамарыска на пустэчы, і не ўбачыць ён, калі прыходзіць дабро. Ён будзе жыць на сухім месцы ў пустыні, на зямлі салёнай і бязлюднай.
Дзікая асліца, прывыкшы да пустыні, у пажаданні душы сваёй уцягвае паветра; жарсць яе хто стрымае? Усе тыя, хто яе шукаюць, не спрацуюцца, у час месячніцы яе знойдуць яе.
Але балоты яго і затокі не будуць аздароўлены, бо яны будуць аддадзены на саляныя капальні.
Яны бо пайшлі да Асірыі, як асёл дзікі, адзінокі, Эфраім жа набыў сабе супольнікаў падарункамі.
“Серка, і соль, і пажарышча — уся яго зямля, так што не будзе яна больш засяваная і не зазелянее яна, як пасля загубы Садома і Гаморы, Адамы і Себаіма, якія Госпад знішчыў у гневе Сваім і раз’ятранасці”.