ЁВА 39:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) палаючы, з фырканнем глытае ён зямлю і не спыняецца, калі загучыць гранне трубы. Біблія (пераклад А.Бокуна) ён з шаленствам і лютасьцю каўтае зямлю, і не спыняецца пры гуку трубы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) у парыве і лютасьці ён глытае зямлю і ня можа стаяць пры гуку трубы; |
Калі пачуе ён трубу, іржэ: “І-га-га!”, і здалёк чуе ён бой, воклічы ваяводаў і голас.
“Ой, улонне маё, улонне маё! Я пакутую! Сцены сэрца майго! Турбуецца ўва мне сэрца маё; не буду маўчаць, бо пачуў я гук трубы, гармідар ваенны.
Я зважаў і слухаў. Ніхто не гаворыць тое, што добрае, няма нікога, хто б каяўся дзеля ліхоты сваёй, кажучы: “Што ж я зрабіў?” Усе паварочваюць у сваім напрамку, як конь, які шпарка нясецца ў бітве.
Ці ж калі затрубіць труба ў горадзе, народ не палохаецца? І калі будзе ў горадзе бяда, ці не Госпад гэта дапусціў?