І спытаўся цар у кушыта: «Ці добра з юнаком Абсаломам?» Адказаў яму кушыт: «Хай будзе ворагам гаспадара майго, цара, і ўсім, якія зламысна паўсталі супраць цябе, тое самае, што і юнаку гэтаму».
ЁВА 27:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Непрыяцель мой хай будзе, як бязбожнік, і праціўнік мой — як злачынца. Біблія (пераклад А.Бокуна) Няхай будзе як бязбожнік вораг мой, і той, хто паўстае супраць мяне — як злачынца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вораг мой будзе, як бязбожнік, і паўсталы супроць мяне, як беззаконьнік. |
І спытаўся цар у кушыта: «Ці добра з юнаком Абсаломам?» Адказаў яму кушыт: «Хай будзе ворагам гаспадара майго, цара, і ўсім, якія зламысна паўсталі супраць цябе, тое самае, што і юнаку гэтаму».
Апраўдання свайго, якога пачаў я трымацца, не адкіну, не асуджае мяне сэрца маё за цэлае жыццё маё.
Хто мне дасць слухача? Вось жа подпіс мой! Хай Усемагутны адкажа мне! Вось кніга, якую напісаў супраціўнік мой,
гэта ты, о цару, які вырас і стаў магутным, і веліч твая ўзрасла і дастала аж да неба, і валадарства тваё бачна аж на канцах свету.
Дык цяпер, гаспадару мой, жыве Госпад і жыве душа твая, бо Госпад устрымаў цябе, каб ты не апынуўся ў крыві і ўласнай рукою ўратаваў сябе; і цяпер хай твае ворагі і ўсе, хто хоча няшчасця гаспадару майму, падобнымі стануцца да Набала.