Маёмасць яго была: сем тысяч авечак і тры тысячы вярблюдаў, а таксама пяцьсот пар валоў, і пяцьсот асліц, і шматлікая паслуга; быў ён славуты сярод усіх жыхароў Усходу.
ЁВА 1:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сыны яго збіраліся і банкетавалі ў дамах — кожны з іх у свой дзень, і пасылалі паклікаць трох сваіх сясцёр, каб яны елі і пілі разам з імі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыны ягоныя зьбіраліся адзін у аднаго і банкетавалі ў доме кожнага па чарзе. І запрашалі яны таксама тры сястры свае есьці і піць разам з імі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыны яго сыходзіліся, ладзілі гасьціны кожны ў сваім доме, у свой дзень, і пасылалі і запрашалі трох сясьцёр сваіх есьці і піць зь імі. |
Маёмасць яго была: сем тысяч авечак і тры тысячы вярблюдаў, а таксама пяцьсот пар валоў, і пяцьсот асліц, і шматлікая паслуга; быў ён славуты сярод усіх жыхароў Усходу.
Калі ж замыкалася кола дзён балявання, пасылаў да іх Ёў і асвячаў іх; і, устаўшы рана, прыносіў цэласпаленні за кожнага з іх. І казаў: «Каб толькі не зграшылі сыны мае і не зняважылі Бога ў сэрцах сваіх». Так чыніў Ёў ва ўсе дні.