і глянуў на Садом і Гамору, і на ўвесь абшар той мясцовасці. І ўбачыў, што з зямлі ўздымаецца сажа, быццам дым з печы.
ЁІЛЯ 2:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І дам цуды на небе ды знакі на зямлі: кроў, і агонь, і слупы дыму. Біблія (пераклад А.Бокуна) і дам цуды ў небе і на зямлі, кроў і агонь, і слупы дыму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І дам цуды на небе і на зямлі: кроў і агонь і слупы куродыму. |
і глянуў на Садом і Гамору, і на ўвесь абшар той мясцовасці. І ўбачыў, што з зямлі ўздымаецца сажа, быццам дым з печы.
Што гэта, што надыходзіць пустыняю, як слуп дыму, выдаючы водар фіміяму і міры, і разнастайных масцей міраварніка?
Таму зямлю ахопіць смутак, а цемра — цвярдыню неба. Бо Я сказаў так, пастанавіў, і не буду шкадаваць, і ад гэтага не адступлюся”.
А зараз па тузе тых дзён сонца зацемрыцца, і месяц не дасць святла свайго, і нябесныя зоркі падаць будуць, і сілы, што на небе, пахіснуцца.
і будуць вялікія землятрусы, і месцамі голад і пошасці, і будуць страхі, ды знакі вялікія з неба.
А людзі з горада, якія гналіся за Ешуа, аглянуўшыся і бачачы дым над горадам, які аж пад неба ўздымаўся, не маглі больш анікуды ўцякаць, тым больш, што тыя, што паказвалі ўцёкі і накіроўваліся ў бок пустыні, павярнуліся супраць іх.
уздыхалі і лямантавалі, гледзячы на дым пажару і кажучы: “Хто ж падобны да гэтага горада, такога вялікага?”
І плакаць будуць і галасіць дзеля яе цары зямлі, якія з ёй чужаложнічалі і жылі ў раскошы, калі ўбачаць дым пажару яе,
І першы анёл затрубіў. І стаўся град і агонь, змяшаны з крывёй, і былі кінуты на зямлю. І трэцяя частка зямлі згарэла, і трэцяя частка дрэў спалымнела, і ўся трава зялёная згарэла.
А сыны Ізраэля далі знак тым, каго памясцілі ў засадзе, каб пасля яны захапілі горад і падпалілі яго, каб, калі дым вырушыць угору, паказаў, што горад захоплены.
Калі ж слуп дыму пачаў падымацца ад горада і Бэньямін, таксама азірнуўшыся назад, заўважыў, што полымя ад горада падымаецца ў неба,