Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




4 ЦАРСТВАЎ 7:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І сказалі яны адзін аднаму: «Дрэнна мы робім; бо дзень гэты — дзень радаснай весткі, а мы маўчым. Калі будзем адкладаць аж да раніцы, то нас зловяць на злачынстве; хадземце, пойдзем і паведамім у палацы цара».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сказалі яны адзін аднаму: «Ня так мы робім, як трэба. Дзень гэты — дзень радаснай весткі, а мы маўчым. Калі будзем адкладаць аж да сьвятла раніцы, спаткае нас кара. Хадземце, пойдзем і паведамім дому валадара».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І сказалі адзін аднаму: ня так мы робім. Дзень гэты - дзень радаснай весткі, калі мы замарудзім і будзем чакаць ранішняга сьвятла, дык упадзе на нас віна. Хадземце ж і паведамім дому царскаму.

Глядзіце раздзел



4 ЦАРСТВАЎ 7:9
14 Крыжаваныя спасылкі  

Дык Нааман пайшоў да гаспадара свайго і расказаў яму, кажучы: «Вось так і так сказала дзяўчынка з зямлі Ізраэля».


І калі прыйшлі яны, то паклікалі вартаўнікоў горада і расказалі ім, так кажучы: «Пайшлі мы ў лагер сірыйскі і не знайшлі там ніводнага чалавека, а толькі коней, і аслоў прывязаных, і палаткі, як былі».


І былі чацвёра пракажоных ля ўваходу ў браму; сказалі яны адзін аднаму: «Што мы тут сядзім, чакаючы смерці?


Бо ў лагеры сірыйскім даў Госпад чуць грукат калясніц, і коней, і вялікага войска; і казалі яны адзін аднаму: «Вось, цар Ізраэля наняў супраць нас цароў хетэяў і егіпцян, каб ішлі на нас».


І, калі прыйшлі тыя пракажаныя да краю лагера, яны ўвайшлі ў адну палатку, і наеліся, і напіліся; і набралі там срэбра і золата, і адзення, і пайшлі, і схавалі. І зноў вярнуліся ў другую палатку, і адтуль усё павыносілі і схавалі.


Бо справядлівы сем разоў упадзе і ўзнімецца; а бязбожнікі ўпадуць у ліха.


«Першы [абвяшчаю] Сіёну: “Вось, прысутныя; і для Ерузаліма даю вестуна радасці”.


О, як прыгожыя ногі таго, хто абвяшчае на гарах і прадказвае супакой, таго, хто абвяшчае дабро і прадказвае збаўленне, таго, хто кажа Сіёну: «Заваладарыў Бог твой».


Вось, на гарах ногі вестуна, што супакой абвяшчае. Святкуй, Юда, свае ўрачыстасці і выканай свае абяцанні, бо не пройдзе ўжо больш праз цябе Бэліял: ён дарэшты знішчаны.


А калі тое, што кажаце, не споўніце, вы, несумненна, зграшыце перад Госпадам; і ведайце, што грэх ваш знойдзе вас.


І сказаў ім Анёл: «Не бойцеся, вось, абвяшчаю вам радасць вялікую, якая будзе ўсім людзям:


не аб сабе толькі клапоцячыся, але кожны і аб іншых.