Дык палічыў ён паслугачоў кіраўнікоў правінцый, і налічыў іх дзвесце трыццаць два; і пасля іх палічыў народ, усіх сыноў Ізраэля, і налічыў сем тысяч.
4 ЦАРСТВАЎ 6:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Цар Ізраэля пасылаў людзей у тое месца, аб якім яму гаварыў чалавек Божы і адносна якога перасцерагаў яго, і збярог сябе так не раз і не два. Біблія (пераклад А.Бокуна) І валадар Ізраіля паслаў [людзей] у тое месца, пра якое сказаў яму чалавек Божы і перасьцерагаў яго, і ўсьцярог сябе так ня раз і ня два. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пасылаў цар Ізраільскі на тое месца, пра якое казаў яму чалавек Божы і перасьцерагаў яго; і зьбярог сябе там ня раз і ня два. |
Дык палічыў ён паслугачоў кіраўнікоў правінцый, і налічыў іх дзвесце трыццаць два; і пасля іх палічыў народ, усіх сыноў Ізраэля, і налічыў сем тысяч.
А Элісей захварэў немаччу, ад якой і памёр. І прыйшоў да яго Ёас, цар Ізраэля, і плакаў перад ім, і казаў: «Айцец мой, айцец мой! Калясніца Ізраэля і коннік яго!»
А Элісей глядзеў і крычаў: «Айцец мой! Айцец мой! Калясніца Ізраэля і коннік яго». І болей яго ўжо не бачыў, і, схапіўшы шаты свае, раздзёр іх на дзве часткі.
Адышоў Нааман, і сем разоў акунуўся ў Ярдане па слове чалавека Божага, і аднавілася цела яго, як цела малога дзіцяці, і быў ён ачышчаны.
І ўстрывожылася сэрца цара Сірыі дзеля гэтай справы, і склікаў ён паслугачоў сваіх, і спытаўся ў іх: «Чаму вы не паказваеце мне, хто здраджвае мне перад царом Ізраэля?»
Такім чынам, чалавек Божы пасылаў да цара Ізраэля, каб сказаць яму: «Сцеражыся пераходзіць у тым месцы, бо там у засадзе заляглі сірыйцы».
І калі раніцай падняліся, пайшлі ў пустыню Тэкуа; і Язафат, стоячы пасярод іх, сказаў: «Слухайце мяне, жыхары Юдэі і Ерузаліма! Майце веру ў Госпада, Бога вашага, і застанецеся; верце прарокам Яго — і ўсё будзе добра ў вас».
І, атрымаўшы ўва сне наказ, каб не вяртацца да Ірада, іншай дарогай вярнуліся ў свой край.
А калі ўгледзеў многіх фарысеяў і садукеяў, што прыходзілі да хросту яго, сказаў ім: «Род змяіны, хто паказаў вам, што пазбегнеце будучага гневу?
кажучы: “Не бойся, Паўле; трэба табе стаць перад цэзарам; і вось, Бог табе падараваў усіх, што плывуць разам з табою”.
Праз веру атрымаў Ной аб’яўленне аб тым, што яшчэ было нябачным, і богабаязна пабудаваў каўчэг на выратаванне сям’і сваёй. Праз яе асудзіў ён свет і стаўся спадкаемцам справядлівасці праз веру.