Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




4 ЦАРСТВАЎ 21:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

таму вось што кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Вось, Я навяду няшчасці на Ерузалім і Юдэю, так што ў кожнага, хто пачуе, зазвініць у абодвух вушах яго.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

дзеля гэтага так кажа ГОС­ПАД, Бог Ізраіля: “Я навяду ліха на Ерусалім і Юду, што ў кожнага, хто пачуе [пра гэта], зазьвініць у абодвух вушах ягоных.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

за тое, так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў, вось, Я навяду такое зло на Ерусалім і на Юду, пра якое калі хто пачуе, зазьвініць увушшу ў таго;

Глядзіце раздзел



4 ЦАРСТВАЎ 21:12
12 Крыжаваныя спасылкі  

Гэта кажа Госпад: “Вось, Я навяду ліха на гэтае месца і на яго жыхароў, паводле ўсіх слоў кнігі, якія прачытаў цар Юдэі,


І зямля спаганена пад жыхарамі яе, бо пераступілі закон, пагардзілі прыказаннем, парушылі вечную дамову.


Таму вось што кажа Госпад Бог: «Вось, Я кладу на Сіёне вуглавы камень, выбраны і дарагі, угрунтаваны; і хто ўверыць у Яго — не спатыкнецца.


І скажаш: “Слухайце слова Госпада, цары Юды і жыхары Ерузаліма! Гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Вось, Я навяду няшчасце на гэтае месца, так што кожнаму, хто гэта пачуе, зашуміць у вушах.


Гэта кажа Госпад Бог: “Вось, надыходзіць смутак за смуткам.


І споўніў словы Свае, якія выказаў супраць нас і нашых суддзяў, якія судзілі нас так, што прывялі яны на нас вялікую бяду, якой не было ніколі пад усім небам, паводле якой сталася ў Ерузаліме.


“Толькі вас прызнаў Я з усіх родаў зямлі, дзеля таго пакараю вас за ўсе правіны вашы.


Дзеля таго з-за вас Сіён будзе заараны, як поле, і, як куча камянёў, стане Ерузалім, і гара святыні будзе лясным узгоркам.


І сказаў Госпад Самуэлю: «Вось, Я гавару слова ў Ізраэлі, што, хто пра гэта пачуе, зазвініць у абодвух вушах яго.