4 ЦАРСТВАЎ 20:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Эзэкія Ісаі: «Што за знак будзе, што Госпад аздаровіць мяне і што на трэці дзень я пайду ў святыню Госпада?» Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Эзэкія Ісаі: «Які знак [будзе], што ГОСПАД аздаровіць мяне і што на трэці дзень я ўвайду ў Дом ГОСПАДА?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Эзэкія Ісаю: якая азнака, што Гасподзь ацаліў мяне, і што пайду я на трэці дзень у дом Гасподні? |
А табе, Эзэкія, будзе такі знак: у гэтым годзе еж, што знойдзеш, а ў другі год — тое, што само вырасце; а на трэці год сейце і збірайце, закладайце вінаграднікі і спажывайце плады іх.
«Вярніся і скажы Эзэкіі, валадару народа Майго: “Гэта кажа Госпад, Бог Давіда, бацькі твайго: “Пачуў Я малітву тваю, убачыў слёзы твае, і, вось, Я аздараўлю цябе, і на трэці дзень ты пойдзеш у святыню Госпада.
І сказаў Ісая: «Вазьміце кавалак фігавы». Калі ўзялі яго, і паклалі на яго нарыў, ён ачуняў.
Ісая сказаў яму: «Такі будзе табе знак ад Госпада, што Госпад споўніць слова, якое Ён сказаў: жадаеш, каб цень прайшоў наперад на дзесяць ступеней ці каб ён адступіўся на дзесяць ступеней?»
Дык загадаў Ісая, каб узялі кавалак пладоў дрэва фігавага і паклалі на рану, і паздаравеў.
«Прасі сабе знака ў Госпада, Бога твайго: ці то ў глыбіні апраметнай, ці высока ўгары».
Дзеля таго дасць вам Сам Госпад знак. Вось жа, Дзева панясе ва ўлонні і народзіць Сына, і назавуць імя Яго: Імануэль.
Па двух днях верне нам жыццё, а трэцяга дня — падыме нас, і будзем жыць у прысутнасці Яго.
Адказаў ён Госпаду: «Калі знайшоў я ласку ў Цябе, дай мне знак, што гэта Ты гаворыш са мною.