Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




4 ЦАРСТВАЎ 10:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І калі развіднела, выйшаў ён і, стоячы, прамовіў да ўсяго народа: «Вы не вінаваты; вось, я паўстаў супраць гаспадара майго і забіў яго, а хто забіў усіх гэтых?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сталася раніцаю, ён выйшаў, і стаў, і сказаў усяму народу: «Вы праведныя. Вось, я змовіўся супраць гаспадара майго і забіў яго. Але хто забіў усіх гэтых?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Раніцай ён выйшаў, і стаў, і сказаў усяму народу: вы не вінаватыя. Вось я паўстаў супроць гаспадара майго, і забіў яго, а іх усіх хто забіў?

Глядзіце раздзел



4 ЦАРСТВАЎ 10:9
7 Крыжаваныя спасылкі  

І Егу напісаў ім другі ліст такога зместу: «Калі вы мае і слухаеце мяне, то вазьміце галовы сыноў гаспадара вашага і прыйдзіце да мяне заўтра ў той самы час у Езрагэль». А сыны цара, семдзесят чалавек, былі на выхаванні ў магнатаў горада.


І прыйшоў вястун і паведаміў яму, кажучы: «Прынеслі галовы сыноў царскіх». Ён адказаў: «Пакладзіце іх у дзве кучы ля ўваходу ў браму аж да раніцы».


На самай справе Ёсахар, сын Сэмата, і Ёзабад, сын Самэра, паслугачы яго, забілі яго і ён памёр; і пахавалі яго пры бацьках яго ў горадзе Давіда. І па ім цараваў сын яго, Амазія.


«Дык цяпер, о жыхары Ерузаліма і мужчыны Юды, рассудзіце паміж Мною і Маім вінаграднікам.


І сказаў Госпад яму: «Назаві яго імем Езрагэль, таму што яшчэ не доўга і Я адпомшчу за кроў Езрагэля дому Егу і спыню царства дому Ізраэля.


Вось, я стаю перад вамі. Абвінавачвайце мяне перад Госпадам і перад Яго памазаннікам; можа, узяў я ў каго вала або асла, можа, каго пакрыўдзіў або каго прыгнятаў, а можа, з рукі каго ўзяў хабар, каб заплюшчыць вочы свае на яго справу? Калі так, аддам вам».