І ў Саламона было яшчэ семдзесят тысяч тых, што насілі цяжары, і восемдзесят тысяч каменябойцаў у гарах,
3 ЦАРСТВАЎ 9:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Увесь народ, які застаўся ад амарэяў, і хетэяў, і феразеяў, і гівеяў, і евусеяў, якія не былі ізраэльцамі, Біблія (пераклад А.Бокуна) Увесь народ, які застаўся з Амарэйцаў, Хетаў, Пэрэзэяў, Хівеяў і Евусэяў, якія не былі з сыноў Ізраіля, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Увесь народ, які застаўся ад Амарэяў, Хэтэяў, Фэрэзэяў, Эвэяў, Евусэяў, якія былі ня з сыноў Ізраілевых, |
І ў Саламона было яшчэ семдзесят тысяч тых, што насілі цяжары, і восемдзесят тысяч каменябойцаў у гарах,
і ўсе гарады для свірнаў, што да яго належаць, і гарады для калясніц, і гарады для коней, і ўсё, што яму падабалася; каб будаваць у Ерузаліме, і ў Лібане, і ўва ўсёй зямлі, што яму належыць.
дзяцей іх, якія засталіся пасля іх на зямлі, — гэта значыць тых, якіх сыны Ізраэля не змаглі знішчыць, — Саламон зрабіў даннікамі да гэтага дня.
І загадаў Давід сабраць усіх чужаземцаў з зямлі Ізраэля і паставіў іх каменябойцамі, выломліваць і часаць камяні для пабудавання дома Божага.
Бо пойдзе наперадзе цябе анёл Мой і завядзе цябе да амарэя і хетэя, феразея і хананея, і гівея, і евусея, якіх Я знішчу.
да хананеяў на ўсходзе і захадзе, і да амарэяў, і да хетэяў, феразеяў і евусеяў у гарах, а таксама да гівеяў, якія пражывалі ля падножжа Гэрмона ў зямлі Міцпа.
пяць валадароў філістынскіх, а таксама ўсе хананеі, сідонцы і гівеі, што пражывалі ў гарах Лібана, пачынаючы ад гары Баал-Гэрмон аж да ўваходу ў Эмат.
Такім чынам сыны Ізраэля абжыліся сярод хананеяў, хетэяў, амарэяў, феразеяў, гівеяў і евусеяў.