Калі ўбачыў гэта ўвесь народ, упаў на твар свой і сказаў: «Госпад — гэта Бог, Госпад — гэта Бог!»
3 ЦАРСТВАЎ 8:60 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) каб ведалі ўсе народы зямлі, што Сам Госпад ёсць Бог, і няма іншага, акрамя Яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) каб ведалі ўсе народы зямлі, што толькі ГОСПАД ёсьць Бог, і няма іншага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) каб усе народы ўведалі, што Гасподзь ёсьць Бог, і няма апрача Яго; |
Калі ўбачыў гэта ўвесь народ, упаў на твар свой і сказаў: «Госпад — гэта Бог, Госпад — гэта Бог!»
Ты выслухай з неба, з месца прабывання Свайго, і зрабі ўсё, пра што прасіць Цябе будзе чужынец, каб ведалі ўсе народы зямлі імя Тваё ды баяліся Цябе, як народ Твой, Ізраэль, і каб ведалі, што імем Тваім называецца гэтая святыня, якую я пабудаваў.
І хай будуць словы гэтыя, якімі я маліўся перад Госпадам, блізкія Госпаду, Богу нашаму, днём і ноччу, каб Ён чыніў суд над паслугачом Сваім і народам Сваім, Ізраэлем, штодзень,
Такім чынам, цяпер, Госпадзе, Божа наш, збаў нас ад рукі яго, каб ведалі ўсе валадарствы зямлі, што Ты, Госпадзе, адзіны Бог».
І вазьму вас Сабе за народ, і буду вашым Богам; і вы даведаецеся, што Я — Госпад, Бог ваш, Які вывеў вас з турмы егіпцян,
Дык вось, Госпадзе, Божа наш, ухавай нас ад рукі яго, і хай даведаюцца ўсе валадарствы зямлі, што Ты, Госпадзе, адзіны Бог!»
Гэта кажа Госпад, Адкупіцель твой і Творца твой ад улоння: «Я — Госпад, Які стварыў усё, распасцёр нябёсы адзін, расцягнуў зямлю; а хто са Мною?
Гэта кажа Госпад, Валадар Ізраэля і Збаўца яго, Госпад Магуццяў: “Я — першы і Я — апошні, і, апроч Мяне, няма Бога.
Не бойся, не трывожся. Ці ж не даў Я табе пачуць з тых часоў і ці не абвясціў? Вы — сведкі мае. Ці ж ёсць Бог, апроч Мяне, або якая скала, якой Я не ведаў бы?”»
Павярніцеся да Мяне і будзеце збаўлены, усе канцы зямлі, бо я — Бог, а іншага няма.
І будзеце ведаць вы, што Я ёсць сярод Ізраэля, і што Я — Госпад, Бог ваш, і няма іншага; і народ Мой не будзе больш асаромлены на векі.
Дык пераканайся сёння і разваж у сэрцы сваім, што толькі Госпад ёсць Бог на небе высока і на зямлі нізка і няма іншага.
каб усе народы на зямлі пазналі наймагутнейшую руку Госпада і каб вы ва ўсе дні баяліся Госпада, Бога вашага».
Сёння аддасць цябе Госпад у рукі мае, і я заб’ю цябе, і адсяку табе галаву; і аддам труп твой і трупы лагера філістынцаў сёння птушкам паднебным і звярам зямным, каб ведала ўся зямля, што ёсць Бог у Ізраэля