Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 8:60 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

60 каб ведалі ўсе народы зямлі, што толькі ГОСПАД ёсьць Бог, і няма іншага.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

60 каб усе народы ўведалі, што Гасподзь ёсьць Бог, і няма апрача Яго;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

60 каб ведалі ўсе народы зямлі, што Сам Госпад ёсць Бог, і няма іншага, акрамя Яго.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 8:60
17 Крыжаваныя спасылкі  

І ўбачыў [гэта] ўвесь народ, і ўпаў на аблічча сваё, і сказаў: «ГОСПАД — гэта Бог! ГОСПАД — гэта Бог!»


Ты пачуй з неба, з месца знаходжаньня Твайго, і зрабі ўсё, пра што прасіць Цябе бу­дзе чужынец, каб ведалі ўсе народы зямлі імя Тваё і баяліся Цябе, як народ Твой, Ізраіль, і каб ведалі, што імя Тваё заклікаецца над Домам гэтым, які я пабудаваў.


І няхай будуць словы гэтыя, якімі я маліўся перад абліччам ГОСПАДА, блізкія ГОС­ПАДУ, Богу нашаму, удзень і ўначы, каб Ён чыніў суд слузе Свайму і суд народу Свайму, Ізраілю, у [кожнай] справе штодзень,


А цяпер, ГОСПАДЗЕ, Божа наш, збаў нас, прашу, ад рукі ягонай, і няхай ведаюць усе валадарствы зямлі, што Ты, ГОС­ПАДЗЕ, — Бог, толькі Ты».


I Я вазьму вас Сабе за народ, і буду вам Богам, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з-пад ярма Эгіпецкага.


А цяпер, ГОСПАДЗЕ, Божа наш, збаў нас ад рукі ягонай, і няхай ведаюць усе валадары зямлі, што Ты, ГОСПАДЗЕ, — адзіны Бог!»


Гэта кажа ГОСПАД, Адкупіцель твой, Які ўкшталтаваў цябе ад улоньня [маці]: «Я — ГОСПАД, Які зрабіў усё, Які Сам расьцягнуў неба і ўмацаваў зямлю. І хто [тады] быў са Мною?


Гэта кажа ГОСПАД, Валадар Ізраіля і Адкупіцель ягоны, ГОСПАД Магуцьцяў: «Я — першы, і Я — апошні, і акрамя Мяне няма Бога.


Ня бойцеся і не трывожцеся. Ці ж не здаўна Я распавёў табе і абвясьціў? І вы — сьведкі Мае. Ці ж ёсьць Бог акрамя Мяне? Няма [іншай] скалы, ніякай ня ведаю».


Павярніцеся да Мяне і будзеце збаўленыя, усе канцы зямлі, бо Я — Бог, і няма іншага.


І даведаецеся, што Я ёсьць сярод Ізраіля, і Я — ГОСПАД, Бог ваш, і няма іншага, і [больш] ня будзе асаромлены народ Мой на вякі.


Ты бачыў [гэта], каб даведаўся, што ГОСПАД ёсьць Бог, і акрамя Яго няма іншага.


Дык пераканайся сёньня і вазьмі ў сэрца тваё, што ГОСПАД ёсьць Бог у небе высока і на зямлі нізка, і няма іншага.


каб усе народы на зямлі пазналі магутную руку ГОСПАДА, і каб вы ў-ва ўсе дні баяліся ГОСПАДА, Бога вашага”».


Сёньня аддасьць цябе ГОСПАД у рукі мае, і я перамагу цябе, і адсяку табе галаву тваю, і аддам трупы табару Філістынцаў сёньня птушкам паднебным і зьвярам зямным, і няхай ведае ўся зямля, што ёсьць Бог у Ізраіля.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы