І паставіў у святым з святых двух херубінаў з дрэва аліўкавага ў дзесяць локцяў вышыні.
3 ЦАРСТВАЎ 6:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўваходам у Дабір зрабіў ён дзверы з аліўкавага дрэва з пяцівугольнымі вушакамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) А на ўваходзе ў Давір зрабіў дзьверы з дрэва аліўкавага з пяцівугольнымі вушакамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Для ўваходу ў давір зрабіў дзьверы з масьлічнага дрэва, з пяцікутнымі вушакамі. |
І паставіў у святым з святых двух херубінаў з дрэва аліўкавага ў дзесяць локцяў вышыні.
І на дзвюх паловах дзвярэй з аліўкавага дрэва ён выразаў херубінаў, і пальмы, і кветкі, што распусціліся, і пакрыў іх золатам, золатам пакрыўшы херубінаў, і пальмы, і ўсё астатняе.
Таксама нажніцы, і чары, і катлы, і курыльніцы былі з найчысцейшага золата. І дзверы святыні звонку ў святое з святых ды дзверы святыні знадворку былі залатыя.
І возьмуць крыві яго, і пакладуць яе на абодва вушакі і на вершнікі ў дамах, у якіх будуць яго спажываць;
Я – дзверы: калі хто праз Мяне ўвойдзе, будзе збаўлены; і ўвойдзе, і выйдзе, ды знойдзе пашу.
Кажа яму Ісус: «Я – дарога, і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца, як толькі праз Мяне.
разам з усімі святымі маглі зразумець, якая ёсць шырыня і даўжыня, вышыня і глыбіня,