Такім чынам, прачнуўся Саламон і зразумеў, што гэта быў сон. І калі прыйшоў ён у Ерузалім, стаў ён перад каўчэгам запавету Госпада, і склаў ахвяры цэласпалення і прынёс ахвяры прымірэння, і зрабіў застолле для ўсіх паслугачоў сваіх.
3 ЦАРСТВАЎ 3:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады прыйшлі да цара дзве жанчыны-распусніцы і сталі перад ім. Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшлі да валадара дзьве жанчыны блудніцы, і сталі перад абліччам ягоным. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады прыйшлі дзьве жанчыны блудніцы да цара і сталі перад ім. |
Такім чынам, прачнуўся Саламон і зразумеў, што гэта быў сон. І калі прыйшоў ён у Ерузалім, стаў ён перад каўчэгам запавету Госпада, і склаў ахвяры цэласпалення і прынёс ахвяры прымірэння, і зрабіў застолле для ўсіх паслугачоў сваіх.
І адна з іх кажа: «О гаспадару мой, я і гэтая жанчына жылі ў адным доме, і пры ёй у доме гэтым я нарадзіла;
А на другі дзень сеў Майсей, каб судзіць народ, які стаяў перад Майсеем з ранку аж да вечара.
І калі паміж імі ўзнікае якая-небудзь спрэчка, прыходзяць да мяне, каб я судзіў паміж імі і каб я аб’яўляў прыказанні Божыя і Яго законы».
Не выдавай на ганьбу дачкі сваёй, робячы з яе распусніцу, каб не апаганілася зямля і не напоўнілася распустай.
І сталі яны перад Майсеем, і Элеязэрам святаром, і князямі, і перад усёю супольнасцю ля дзвярэй палаткі сустрэчы і сказалі:
Хай не будзе распусніцы сярод дачок Ізраэля, ані мужчыны распусніка сярод сыноў Ізраэля.
Ешуа, сын Нуна, з Сэтыма паслаў патаемна двух выведчыкаў і сказаў ім: «Ідзіце і аглядайце зямлю і горад Ерыхон». Яны пайшлі, і ўвайшлі ў дом жанчыны распусніцы на імя Рахаб, і там затрымаліся.
А Яфтах Галаадзец быў вельмі мужным ваяром, быў ён сын распусніцы, бацькам яго быў Галаад.