Дык Давід, паклікаўшы аднаго з юнакоў, загадаў: «Падыдзі і забі яго». І той ударыў яго, і ён памёр.
3 ЦАРСТВАЎ 2:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І даручыў гэта цар Саламон Банаю, сыну Ёяды, які забіў яго, і той памёр. Біблія (пераклад А.Бокуна) І паслаў валадар Салямон Бэнаю, сына Егаяды, і ён забіў [Адонію], і той памёр. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паслаў цар Саламон Ванэю, сына Ёдаевага, які забіў яго, і ён памёр. |
Дык Давід, паклікаўшы аднаго з юнакоў, загадаў: «Падыдзі і забі яго». І той ударыў яго, і ён памёр.
Таму меч не адступіць ад дому твайго навек за тое, што ты пагардзіў Мною і ўзяў жонку Урыі Хетэя, каб была тваёй жонкай”.
І даў загад Давід паслугачам, і яны забілі іх; і, адсекшы іх рукі і ногі, павесілі іх каля вадаёма ў Геброне. А галаву Ісбаала занеслі і пахавалі ў магіле Абнэра ў Геброне.
А Баная, сын Ёяды, быў над херэтамі і фелетамі; а сыны Давіда былі падручнымі цара.
І паведамілі цару Саламону, што Ёаб уцёк у палатку Госпадаву і трымаецца за ахвярнік; і паслаў Саламон Банаю, сына Ёяды, загадваючы: «Ідзі, забі яго!»
І загадаў яму цар: «Зрабі, як ён сказаў, і забі яго, і пахавай; і ачысціш мяне і дом бацькі майго ад бязгрэшнай крыві, якую праліў Ёаб.
Дык пайшоў Баная, сын Ёяды, і ўдарыў яго і забіў, і быў ён пахаваны ў доме сваім у пустыні.
Тады цар загадаў Банаю, сыну Ёяды, які, выйшаўшы, забіў яго, і ён памёр. Такім чынам, умацавалася царства ў руцэ Саламона.
«Прыйшлі мы, — кажуць яму, — звязаць цябе і выдаць у рукі філістынцаў». Сказаў ім Самсон: «Прысягніце і паабяцайце мне, што мяне не заб’яце».
І Самуэль сказаў: «Як меч твой пазбавіў маці дзяцей іх, так між жанчынамі маці твая застанецца таксама без дзяцей». І загадаў Самуэль забіць Агага перад Госпадам у Галгале.