і даў табе дом гаспадара твайго і жонак гаспадара твайго на грудзях тваіх, і аддаў табе дом Ізраэля і Юды, а калі гэтага табе мала, Я дадам табе яшчэ болей.
3 ЦАРСТВАЎ 2:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У адказ сказаў цар Саламон маці сваёй: «Чаму ты просіш сунаміцянку Абісаг Адоніі? Прасі таксама царства яму! Бо ён старэйшы брат мой і мае пры сабе Абіятара, святара, і Ёаба, сына Сэруі». Біблія (пераклад А.Бокуна) І адказаў валадар Салямон, і сказаў маці сваёй: «Чаму ты просіш Абішаг Шунамянку для Адоніі? Прасі таксама валадарства яму! Бо ён — старэйшы брат мой, мае пры сабе Абіятара сьвятара і Ёава, сына Цэруі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І адказваў цар Саламон і сказаў маці сваёй: а навошта ты просіш Авісагу Сунаміцянку для Аданіі? прасі яму і царства, бо ён мой старэйшы брат, і яму сьвятар Авіятар і Ёаў, сын Саруін. |
і даў табе дом гаспадара твайго і жонак гаспадара твайго на грудзях тваіх, і аддаў табе дом Ізраэля і Юды, а калі гэтага табе мала, Я дадам табе яшчэ болей.
І сказаў Ахітатэл Абсалому: «Увайдзі да наложніц бацькі свайго, якіх ён пакінуў пільнаваць дом; каб, калі пачуе ўвесь Ізраэль, што ты абняславіў бацьку свайго, умацаваліся рукі ўсіх прыхільнікаў тваіх».
Дык сказаў Натан Бэтсэбе, маці Саламона: «Ці ты не чула, што царуе Адонія, сын Хагіт, і што гаспадар наш Давід гэтага не ведае?
І ён сказаў: «Ты ведаеш, што ўлада царская належала мне і што ўвесь Ізраэль прапанаваў мяне на цара сабе, але царства адышло ад мяне і дасталася брату майму; бо Госпадам яно было дадзена яму.
А ў Ерузаліме нарадзіліся ў яго сыны: Самуа, і Сабаб, і Натан, і Саламон — чацвёра ад Бэтсэбы, дачкі Аміэля;
Але Ісус, адказваючы, сказаў ёй: «Не ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць келіх, які Я піць буду, ці хрысціцца хростам, якім Я хрышчуся?» Яны кажуць Яму: «Можам».
Ісус жа гаворыць ім: «Не ведаеце, пра што просіце. Ці ж можаце піць келіх, які Я п’ю, або хрысціцца хростам, якім Я хрышчуся?»
просіце і не атрымліваеце, бо блага просіце, каб толькі задаволіць сваю пажадлівасць.