І ён выгнаў распусніц з краіны, і павынішчаў усіх нячыстых ідалаў, якіх нарабілі бацькі яго.
3 ЦАРСТВАЎ 15:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І рабіў Аса справядлівае перад абліччам Госпада, як Давід, бацька яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І рабіў Аса слушнае ў вачах ГОСПАДА, як Давід, бацька ягоны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Аса рабіў заўгоднае перад вачыма Госпада, як Давід, бацька ягоны. |
І ён выгнаў распусніц з краіны, і павынішчаў усіх нячыстых ідалаў, якіх нарабілі бацькі яго.
І дапускаўся ён усіх грахоў бацькі свайго, якія ён рабіў перад тым; не было сэрца яго шчырым да Госпада, Бога яго, як сэрца Давіда, бацькі яго.
І хадзіў ён ва ўсім дарогай бацькі свайго Асы і не сыходзіў з яе; і рабіў тое, што было справядлівым у вачах Госпада. Толькі ўзгоркі не знішчыў, бо народ яшчэ складаў ахвяры і кадзіў на ўзгорках.
А Саламон любіў Госпада і хадзіў паводле загадаў Давіда, бацькі свайго, за выключэннем таго, што складаў ён ахвяры і каджэнні на ўзгорках.
Толькі ўзгоркі не знішчыў; складаў яшчэ народ ахвяры крывавыя і кадзіў на ўзгорках.
І рабіў ён справядлівае перад абліччам Госпада, але не так, як Давід, бацька яго. Рабіў ён усё так, як бацька яго, Ёас,
І рабіў ён тое, што добрым было ў вачах Госпада, паводле ўсяго, што рабіў бацька яго, Амазія.
І рабіў ён усё, што добрым было ў вачах Госпада, паводле ўсяго, што рабіў бацька яго, Давід.
І дзейнічаў справядліва перад абліччам Госпада, і хадзіў па ўсіх дарогах Давіда, бацькі свайго; не зварочваў ані ўправа, ані ўлева.
А супачыў Абія з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў горадзе Давіда; і па ім цараваў Аса, сын яго. У яго дні быў супакой на зямлі дзесяць гадоў.
і прызваў Аса Госпада, Бога свайго, і сказаў: «Госпадзе, для Цябе ніякай розніцы, ці Ты дапаможаш моцнаму, ці бяссільнаму; дапамажы нам, Госпадзе, Божа наш. У Табе бо і ў Тваім імю маючы надзею, выйшлі мы супраць такой вялікай сілы. Госпадзе, Ты Бог наш, не пераможа Цябе чалавек».
Аса ж рабіў усё, што было добрым і мілым перад абліччам Госпада, Бога яго; і перакуліў ён ахвярнікі чужога рытуалу і ўзгоркі,
І ішоў ён дарогай свайго бацькі Асы ды не збочыў з яе, чынячы тое, што справядліва было перад Госпадам.