3 ЦАРСТВАЎ 11:40 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, Саламон хацеў забіць Ерабаама, які ўстаў і ўцёк у Егіпет да Сэсака, цара Егіпецкага, і быў у Егіпце аж да смерці Саламона. Біблія (пераклад А.Бокуна) І спрабаваў Салямон забіць Ерабаама, і ўстаў Ерабаам, і ўцёк у Эгіпет да Шышака, валадара Эгіпецкага, і быў у Эгіпце да сьмерці Салямона. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Саламон хацеў сьмерці Ераваама; але Ераваам устаў і ўцёк у Егіпет да Сусакіма, цара Егіпецкага, і жыў у Егіпце да сьмерці Саламонавай. |
Пачуў гэтую вестку Ерабаам, сын Набата, калі яшчэ быў уцекачом ад цара Саламона ў Егіпце, і вярнуўся Ерабаам з Егіпта.
Калі пра гэта пачуў Ерабаам, сын Набата, які прабываў у Егіпце, — бо туды ўцёк ад цара Саламона, — адразу ж вярнуўся з Егіпта;
І, разгневаўшыся на Прадракальніка, Аса загадаў яго ўкінуць у вязніцу, бо надта быў дзеля гэтага ўзлаваны; і ў той час мучыў Аса і другіх з народа.
Я абвяшчаю ад пачатку тое, што ў канцы, ды ад даўніх часоў тое, што яшчэ не адбылося, кажучы: “Намер Мой усталюецца, і здзейсню Я ўсю волю Сваю”.
І Саўл схапіў дзіду, каб забіць яго, і пераканаўся Ёнатан, што бацька яго вырашыў забіць Давіда.