і сказала цару: «Праўдзівай была тая гаворка, якую я чула ў зямлі сваёй, пра справы твае і пра мудрасць тваю!
3 ЦАРСТВАЎ 10:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І я не верыла тым, хто расказваў мне пра гэта, пакуль сама не прыйшла і не ўбачыла вачамі сваімі і не пераканалася, што нават паловы не сказалі мне; большая твая мудрасць і багацці, чым тая слава, пра якую я чула. Біблія (пераклад А.Бокуна) Я ня верыла тым словам, пакуль сама не прыйшла і ня ўбачыла вачыма сваімі, і вось, нават паловы не распавялі мне. Большая мудрасьць твая і багацьці, чым тая слава, якую я чула. Біблія (пераклад В. Сёмухі) але я ня верыла словам, пакуль ня прыйшла, і ня ўбачылі вочы мае: і вось, мне і палавіны ня сказана; мудрасьці і багацьця ў цябе болей, чым як я чула. |
і сказала цару: «Праўдзівай была тая гаворка, якую я чула ў зямлі сваёй, пра справы твае і пра мудрасць тваю!
Шчасныя людзі твае і шчасныя паслугачы твае, — тыя, якія стаяць заўсёды перад табою і чуюць мудрасць тваю!
Так, як мы спачулі, так і пабачылі ў горадзе Бога Магуццяў, у горадзе нашага Бога, Бог заснаваў яго навек.
Ад вякоў не дайшло, і вуха не чула, ані вока не аглядала па-за Табой Бога, Які б зрабіў [столькі] для тых, што спадзяюцца на Яго.
Што бо ёсць добрае ў Яго і што ёсць прыгожае ў Яго! Збожжа будзе расціць юнакоў, і маладое віно — дзяўчын.
Як напісана: «Чаго вока не аглядала, ані вуха не чула, ані ўваходзіла ў сэрца чалавечае, тое Бог прыгатаваў тым, што любяць Яго».
Улюбёныя, мы цяпер дзеці Божыя, але яшчэ не выявілася, кім мы будзем. Ведаем, што, калі гэта выявіцца, мы будзем падобныя да Яго, бо ўбачым Яго такім, якім Ён ёсць.