А на трэці дзень з’явіўся нейкі чалавек з лагера Саўла ў падзёртым адзенні і з пасыпанай пылам галавой; і ён, калі падышоў да Давіда, упаў на твар свой і пакланіўся да зямлі.
3 ЦАРСТВАЎ 1:53 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паслаў за ім Саламон, і адвялі яго ад ахвярніка, і ён увайшоў і пакланіўся цару Саламону; і Саламон сказаў яму: «Ідзі дамоў». Біблія (пераклад А.Бокуна) І паслаў валадар Салямон, і адвялі яго ад ахвярніка, і ён прыйшоў, і пакланіўся валадару Салямону, а Салямон сказаў яму: «Ідзі ў дом твой». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паслаў Саламон, і прывялі яго ад ахвярніка. І ён прыйшоў і пакланіўся цару Саламону. І сказаў яму Саламон: ідзі ў дом свой. |
А на трэці дзень з’явіўся нейкі чалавек з лагера Саўла ў падзёртым адзенні і з пасыпанай пылам галавой; і ён, калі падышоў да Давіда, упаў на твар свой і пакланіўся да зямлі.
І сказаў цар: «Няхай вернецца ён у дом свой, і хай аблічча майго ён не ўбачыць». І вярнуўся Абсалом у дом свой, а аблічча цара не бачыў.
Ёаб пайшоў да цара і сказаў яму. І паклікаў ён Абсалома, і той увайшоў да цара і ўпаў тварам на зямлю перад ім, і пацалаваў цар Абсалома.
І ўкленчыла Бэтсэба, і пакланілася цару; а цар звярнуўся да яе: «Чаго ты хочаш сабе?»
І Бэтсэба, упаўшы тварам на зямлю, пакланілася цару і сказала: «Няхай жыве, гаспадар мой, цар Давід, вечна!»
І Саламон сказаў: «Калі ён будзе чалавекам добрым, не ўпадзе на зямлю ніводны волас яго; але калі выявіцца ў ім ліха, то памрэ».
Таксама паклікаў цар Сямэя і загадаў яму: «Пабудуй сабе дом у Ерузаліме і жыві там, і не выходзь адтуль нікуды.