І здарылася вечарам, што Давід падняўся з ложка свайго і праходжваўся на даху царскага дома. І ўбачыў ён з даху жанчыну, якая мылася; а яна была вельмі прыгожая.
2 ЦАРСТВАЎ 4:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пайшлі сыны Рэмона з Бэрота: Рэхаб і Баана, і ўвайшлі ў спякоту дня ў дом Ісбаала, які спаў на сваім ложку апоўдні. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшлі сыны Рымона з Бээроту, Рэхаў і Баана, і ўвайшлі ў сьпякоту дня ў дом Ішбашэта, і ён спаў у [сьпякоту] дня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшлі сыны Рэмона Бэерацяніна, Рыхаў і Баана, і прыйшлі ў самую дзённую сьпёку да дома Евастэя; а ён спаў на пасьцелі аполудні. |
І здарылася вечарам, што Давід падняўся з ложка свайго і праходжваўся на даху царскага дома. І ўбачыў ён з даху жанчыну, якая мылася; а яна была вельмі прыгожая.
А Абнэр, сын Нэра, кіраўнік войска Саўла, узяў Ісбаала, сына Саўла, і прывёў яго ў Маханаім,
А сын Саўла меў двух кіраўнікоў войска: адзін меў імя Баана, а імя другога — Рэхаб, сыны Рэмона з Бэрота, з сыноў Бэньяміна; бо і Бэрот прылічалі да Бэньяміна;
І яго паслугач Замбры, кіраўнік над паловаю калясніц, паўстаў супраць яго. А Эла напіўся ў Тэрсе і быў, п’яны, у доме Арсы, загадчыка дому ў Тэрсе,
І сірыйцы, адыходзячы, пакінулі яго ў цяжкай хваробе. Паслугачы ж яго змовіліся супраць яго і адпомсцілі яму за кроў сына святара Ёяды, ды забілі яго на ложку яго, і ён памёр. І пахавалі яго ў горадзе Давіда, але не ў царскай грабніцы.
Ад часу, калі Амазія адвярнуўся ад Госпада, зрабілі змову супраць яго ў Ерузаліме; і калі ён уцёк у Лахіс, паслалі за ім у Лахіс і там забілі яго.