Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 24:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

25 І сірыйцы, адыходзячы, пакінулі яго ў цяжкай хваробе. Паслугачы ж яго змовіліся супраць яго і адпомсцілі яму за кроў сына святара Ёяды, ды забілі яго на ложку яго, і ён памёр. І пахавалі яго ў горадзе Давіда, але не ў царскай грабніцы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

25 І калі адыйшлі ад яго, пакінуўшы яго ў шматлікіх хваробах, слугі ягоныя змовіліся супраць яго за кроў сыноў Егаяды сьвятара, і забілі яго на ложку ягоным, і ён памёр. І пахавалі яго ў горадзе Давіда, але не пахавалі яго ў магіле валадарскай.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

25 і калі яны пайшлі ад яго, пакінуўшы яго ў цяжкай хваробе, дык склалі супроць яго змову рабы ягоныя, за кроў сына Ёдая сьвятара, і забілі яго на пасьцелі, і ён памёр. І пахавалі яго ў доме Давідавым, але не пахавалі яго ў царскіх магільніцах.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 24:25
15 Крыжаваныя спасылкі  

І супачыў Ахаз са сваімі бацькамі, ды пахавалі яго ў горадзе Ерузаліме; але не паклалі яго ў грабніцах цароў Ізраэля. І па ім цараваў сын яго — Эзэкія.


бо яны пралівалі кроў святых і прарокаў, дзеля таго Ты даў ім кроў для пітва. Заслужылі яны».


РЭС. Ты бачыш гэта, Ты зважаеш на пакуты і гора, каб узяць іх у рукі Твае. На Цябе пакінуты ўбогі, Ты зрабіўся апекуном сіраце.


І пахавалі яго ў горадзе Давіда разам з царамі, бо добрым быў да Ізраэля, да Бога ды да Яго святыні.


Ён вярнуўся, каб лячыцца ў Езрагэлі ад ран, якія атрымаў у вышэй названым баі. Дык Ахазія, сын Ярама, цар Юдэі, выбраўся, каб наведаць Ярама, сына Ахаба, які ў Езрагэлі хварэў.


Дык узбудзіў Госпад супраць Ярама дух філістынцаў і арабаў, якія межаваліся з этыёпцамі,


А змовіліся супраць яго Забад, сын Сэмат аманіцянкі, і Ёзабад, сын Сэмарыт Маабкі.


А зрабіў супраць яго змову Бааса, сын Ахіі, з дому Ісахара, і напаў на яго ў Габэтоне, які быў горадам філістынцаў; паколькі Надаб і ўсё войска Ізраэля абкладвалі Габэтон.


І шукаў потым самога Ахазію, і схапілі яго, калі ён хаваўся ў Самарыі, і завялі да Егу, і ён забіў яго. І пахавалі яго таму, што казалі, што ён сын Язафата, які ўсім сэрцам сваім шукаў Госпада. І не было тады нікога з нашчадкаў Ахазіі, хто мог бы быць царом.


І, калі ён убачыў, што ўмацаваў сваю ўладу, то забіў паміж паслугачоў сваіх тых, якія забілі бацьку яго, цара,


Ад часу, калі Амазія адвярнуўся ад Госпада, зрабілі змову супраць яго ў Ерузаліме; і калі ён уцёк у Лахіс, паслалі за ім у Лахіс і там забілі яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы