2 ЦАРСТВАЎ 4:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А сын Саўла меў двух кіраўнікоў войска: адзін меў імя Баана, а імя другога — Рэхаб, сыны Рэмона з Бэрота, з сыноў Бэньяміна; бо і Бэрот прылічалі да Бэньяміна; Біблія (пераклад А.Бокуна) Сын Саўла меў двух начальнікаў войска, адзін меў імя Баана, а імя другога — Рэхаў, сыны Рымона з Бээроту, з сыноў Бэн’яміна, бо Бээрот залічалі да Бэн’яміна. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У Евастэя, сына Саўлавага, было два правадыры войска: імя аднаго - Баана і імя другога - Рыхаў, сыны Рэмона Бэерацяніна, з наступнікаў Веньямінавых, бо і Бэерот належаў да Веньяміна. |
паслугачы Давіда і Ёаб вярталіся з паходу з вялікай здабычаю. А Абнэра не было разам з Давідам у Геброне, бо Давід ужо адпусціў яго, і ён пайшоў у супакоі,
І пайшлі сыны Рэмона з Бэрота: Рэхаб і Баана, і ўвайшлі ў спякоту дня ў дом Ісбаала, які спаў на сваім ложку апоўдні.
А ў адказ Рэхабу і Баане, брату яго, сынам Рэмона з Бэрота, сказаў Давід: «Жыве Госпад, Які вызваліў душу маю ад усякае бяды,
А сталася, што выйшла войска з Сірыі, і ўзялі сярод палонных з зямлі Ізраэля малую дзяўчынку, якая паслугавала жонцы Наамана.
І справіў ім цар вялікае частаванне, і яны наеліся і напіліся, і ён адпусціў іх; і пайшлі яны да гаспадара свайго, і дружыны сірыйцаў не нападалі больш на зямлю Ізраэля.
І сыны Ізраэля паднялі лагер і ў трэці дзень прыбылі ў іх гарады, якія называюцца Габаон, і Кафіра, і Бэрот, і Карыят-Ярым;