І здарылася пасля таго, што Абсалом, сын Давіда, меў вельмі прыгожую сястру на імя Тамар, у якую закахаўся Амнон, сын Давіда.
2 ЦАРСТВАЎ 3:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а другім быў Хэлеб з Абігайль, жонкі Набала з Кармэля, а трэцім — Абсалом, сын Маахі, дачкі Талмая, цара Гэсура; Біблія (пераклад А.Бокуна) а другім быў Хілеаў ад Абігайль, жонкі Наваля з Кармэлю, а трэцім — Абсалом, сын Маахі, дачкі Тальмая, валадара Гешуру, Біблія (пераклад В. Сёмухі) а другі сын ягоны - Далуя ад Авігеі, былой жонкі Навала, Кармэліцянкі; трэці - Авэсалом, сын Маахі, дачкі Талмая, цара Гесурскага; |
І здарылася пасля таго, што Абсалом, сын Давіда, меў вельмі прыгожую сястру на імя Тамар, у якую закахаўся Амнон, сын Давіда.
І сказаў цар: «Няхай вернецца ён у дом свой, і хай аблічча майго ён не ўбачыць». І вярнуўся Абсалом у дом свой, а аблічча цара не бачыў.
І Абсалом адказаў Ёабу: «Я пасылаў да цябе, просячы, каб ты прыйшоў да мяне і каб паслаць цябе да цара, каб ты сказаў яму: “Навошта я вярнуўся з Гэсура? Лепш было мне яшчэ там прабываць”. Дык прашу цябе, дапамажы мне ўбачыць аблічча цара; калі ёсць яшчэ правіннасць, хай ён заб’е мяне».
Па чатырох гадах сказаў Абсалом цару: «Пайду, прашу цябе, я ў Геброн і споўню мае абяцанні, што я абяцаў Госпаду.
Бо калі паслугач твой быў у Гэсуры Сірыйскім, ён даў абяцанне, кажучы: “Калі верне мяне Госпад назад у Ерузалім, складу Госпаду ахвяру”».
І задрыжэў цар, і пайшоў у верхняе памяшканне брамы, і плакаў. І, калі ішоў, так гаварыў: «Сыне мой, Абсаломе! Абсаломе, сыне мой, сыне мой! Лепш бы я памёр, чым ты! Абсаломе, сыне мой, сыне мой!»
І пайшоў туды Давід разам з дзвюма жонкамі сваімі, Ахінаам з Езрагэля і Абігайль, жонкай Набала, з Кармэля;
І бацька яго ніколі з ім не сварыўся, кажучы: «Нашто ты гэта зрабіў?» А быў ён і сам вельмі прыгожы, другі сын па Абсаломе.
І ён сказаў: «Ты ведаеш, што ўлада царская належала мне і што ўвесь Ізраэль прапанаваў мяне на цара сабе, але царства адышло ад мяне і дасталася брату майму; бо Госпадам яно было дадзена яму.
А сыны Давіда, якія нарадзіліся ў яго ў Геброне: першародны Амнон ад Ахінаам, езрагэлькі, другі Даніэль ад Абігайль, кармэліткі,
Яір, сын Манасы, здабыў увесь абшар Аргоба аж да межаў Гэсура і Мааха; і назваў іх сваім імем «Басан Гавот Яір», так і да сённяшняга дня.
Але сыны Ізраэля не выгналі сыноў Гэсура і Мааха, і жывуць яны сярод Ізраэля па сённяшні дзень.
Імя таго чалавека было Набал, і імя жонкі яго — Абігайль. І жанчына тая была найразважнейшая і прыгожая; а муж яе быў жорсткі і з ліхім норавам, з роду Калеба.
І паспяшалася і ўстала Абігайль, і села на асла, і пяць дзяўчын, паслугачак яе, ішлі з ёю; і паехала яна за пасланцамі Давіда, і стала жонкаю яму.
І выходзіў Давід з людзьмі сваімі, і меў здабычу з гэсурцаў, і з гергесеяў, і з Амалека; бо гэтыя народы жылі на зямлі Тэлем пры дарозе на Сур і аж да зямлі Егіпта.