а астатнюю частку людзей даручыў брату свайму Абісаю, які паставіў баявы строй супраць сыноў Амона.
2 ЦАРСТВАЎ 23:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Абісай, брат Ёаба, сын Сэруі, быў кіраўніком трыццаці. Ён вось падняў на дзіду сваю трыста, якіх забіў. Быў ён слаўным сярод тых трыццаці, Біблія (пераклад А.Бокуна) І Абішай, брат Ёава, сын Цэруі, [быў] начальнікам трыццаці. Ён падняў на дзіду сваю трыста [ворагаў], і забіў [іх]. І ён меў імя сярод тых трох. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І Авэса, брат Ёава, сын Саруін, быў галоўны з трох: ён забіў дзідаю сваёю трыста чалавек і быў у славе ў тых трох. |
а астатнюю частку людзей даручыў брату свайму Абісаю, які паставіў баявы строй супраць сыноў Амона.
А сыны Амона, бачачы, што сірыйцы ўцяклі, таксама ўцяклі перад Абісаем і ўвайшлі ў горад. І вярнуўся Ёаб ад аманіцян, і прыйшоў у Ерузалім.
І падзяліў Давід людзей на тры часткі: адну частку даручыў Ёабу, і другую — Абісаю, сыну Сэруі, брату Ёаба, трэцюю — Этаю з Гета. І сказаў цар народу: «Пайду і я з вамі».
А былі там тры сыны Сэруі: Ёаб, Абісай і Асаэль. А Асаэль быў вельмі хуткім скараходам, як сарна ў полі.
А Амаса не заўважыў меча ў руцэ Ёаба, які ўдарыў яго ў жывот і выпусціў нутро яго на зямлю, і не нанёс другую рану, і той памёр. А Ёаб і брат яго Абісай кінуліся ў пагоню за Сэбам, сынам Бохры.
і быў ён даволі вядомы паміж трыццаці, і быў іх кіраўніком; але не зраўняўся з трыма папярэднімі.
Так Ёаб і брат яго Абісай забілі Абнэра за тое, што ён забіў Асаэля, брата іх, у Габаоне ў час бою.
І, калі хто-небудзь мае перавагу [у барацьбе] супраць аднаго, то ўдвух яны супрацьстаяць яму. І шнур трайны хутка не разарвецца.