Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 23:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 І Абішай, брат Ёава, сын Цэруі, [быў] начальнікам трыццаці. Ён падняў на дзіду сваю трыста [ворагаў], і забіў [іх]. І ён меў імя сярод тых трох.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 І Авэса, брат Ёава, сын Саруін, быў галоўны з трох: ён забіў дзідаю сваёю трыста чалавек і быў у славе ў тых трох.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 А Абісай, брат Ёаба, сын Сэруі, быў кіраўніком трыццаці. Ён вось падняў на дзіду сваю трыста, якіх забіў. Быў ён слаўным сярод тых трыццаці,

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 23:18
11 Крыжаваныя спасылкі  

А рэшту людзей даручыў у руку брату свайму Абішаю, які стаў у шыхце супраць сыноў Амона.


А сыны Амона ўбачылі, што Сірыйцы ўцяклі, і ўцяклі перад Абішаем, і ўвайшлі ў горад. І адыйшоў Ёаў ад сыноў Амона, і вярнуўся ў Ерусалім.


І скіраваў Давід траціну людзей сваіх пад руку Ёава, траціну — пад руку Абішая, сына Цэруі, брата Ёава, і траціну — пад руку Іттая з Гату. І сказаў валадар народу: «Я таксама пайду з вамі».


І былі там тры сыны Цэруі: Ёаў, Абішай і Асаэль. І Асаэль быў вельмі хуткім у нагах, як сарна ў полі.


І Амаса не заўважыў мяча ў другой руцэ Ёава, а [Ёаў] ударыў ім у жывот ягоны, і нутро ягонае вылілася на зямлю, і ўжо не паўтарыў [удару]. І той памёр. А Ёаў і брат ягоны Абішай перасьледавалі Шэву, сына Біхры.


Сярод трыццаці ён быў найвыдатнейшы, і быў князем іхнім, але тым тром не дараўняўся.


А Ёаў і Абішай, брат ягоны, забілі Абнэра за тое, што ён забіў Асаэля, брата іхняга, у Гібэоне ў час бою.


І былі сёстры іхнія: Цэруя і Абігайль. Сыны Цэруі: Абішай, Ёаў і Асаэль, тры.


І, калі хто зможа перамагчы аднаго, дык двое супрацьстануць яму, і вяроўка патройная ня хутка парвецца.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы