А Амнон меў прыяцеля на імя Ёнадаб, сына Самы, брата Давіда, чалавека вельмі хітрага.
2 ЦАРСТВАЎ 21:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) зневажаў Ізраэль; а забіў яго Ёнатан, сын Самы, брата Давіда. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён зьневажаў Ізраіля, і забіў яго Ёнатан, сын Шаммы, брата Давіда. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ён бэсьціў Ізраільцянаў; але яго забіў Ёнатан, сын Сафая, брата Давідавага. |
А Амнон меў прыяцеля на імя Ёнадаб, сына Самы, брата Давіда, чалавека вельмі хітрага.
І была яшчэ вайна ў Геце, у якой велізарны чалавек, які меў па шэсць пальцаў на кожнай руцэ і на кожнай назе, гэта значыць дваццаць чатыры пальцы, — і ён таксама быў з роду Рэфы —
Гэтыя чатыры чалавекі былі з роду Рэфы з Гета, і яны загінулі ад рукі Давіда і паслугачоў яго.
А Ёнатан, дзядзька Давіда, быў дарадчыкам, як чалавек разважны і вучоны, ён і Ягіэль, сын Гахаманіта, былі разам з сынамі цара.
І паўтараў філістынец: «Я зневажаю сёння дружыны ізраэльцаў: дайце мне чалавека, і хай ён уступіць у бой са мною!»
Філістынцы стаялі на схіле гары з аднаго боку, а ізраэльцы — на схіле гары з другога боку; і раздзяляла іх даліна.
Бо і льва, і мядзведзя забіваў паслугач твой; дык і гэты неабрэзаны філістынец як адзін з іх, бо ён асмеліўся ганьбіць войска Бога жывога!»