Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 21:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 Гэтыя чатыры чалавекі былі з роду Рэфы з Гета, і яны загінулі ад рукі Давіда і паслугачоў яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 Гэтыя чатыры нарадзіліся ў Рафы з Гату. І яны загінулі ад рукі Давіда і ад рукі слугаў ягоных.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 Гэтыя чатыры былі з роду Рэфаімаў у Гэце, і яны загінулі ад рукі Давіда і слуг ягоных.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 21:22
11 Крыжаваныя спасылкі  

Вось гэта сыны Рэфы з Гета, што згінулі ад рукі Давіда і паслугачоў яго.


Дык што на гэта скажам? Калі Бог за нас, дык хто супраць нас?


Гэта кажа Госпад: “Хай не выхваляецца мудры мудрасцю сваёй, і хай не выхваляецца асілак сілаю сваёй, ды хай не ўзносіцца багаты багаццем сваім,


Але ва ўсім гэтым атрымліваем перамогу праз Таго, Хто палюбіў нас.


Звярнуў я ўвагу на што іншае; і ўбачыў пад сонцам, што не шпаркім удаецца бег і не моцным — перамога ў баі, ані вучоным — багацце, ані мудрым — хлеб, ані разважлівым — ласка, але для ўсяго — час і нагода.


Гоман услаўлення і збаўлення чуецца ў палатках справядлівых:


Дай нам успамогу ад прыгнёту, бо марны ратунак людскі.


Ці ж не Ты, Божа, Які адрынуў нас, ці ж не ўзвысішся Ты, Божа, сярод магуццяў нашых?


То дай ты мне гэтую гару, якую абяцаў мне Госпад у той дзень, бо ты таксама чуў, што там жывуць сыны Анака і што гарады іх вялікія і ўмацаваныя; магчыма, калі Госпад будзе са мною, я змагу знішчыць іх, як мне паабяцаў гэта Госпад».


І Есбібэноб, які быў з нашчадкаў Рэфы, — жалеза дзіды якога важыла трыста сікляў і падперазаны ён быў новым мечам, — хацеў забіць Давіда.


зневажаў Ізраэль; а забіў яго Ёнатан, сын Самы, брата Давіда.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы