Затым перайшлі яны Фрыгію і краіну Галатыйскую, бо Дух Святы забараніў ім прамаўляць слова ў Азіі.
2 ЦІМАФЕЯ 1:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці ведаеш тое, што ўсе, што ў Азіі, між імі Фігел і Гермаген, адвярнуліся ад мяне? Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты ведаеш, што адвярнуліся ад мяне ўсе, якія ў Азіі, між імі Фігел і Гермаген. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ты ведаеш, што ўсе Асійцы пакінулі мяне; сярод іх і Фігел і Ермаген. |
Затым перайшлі яны Фрыгію і краіну Галатыйскую, бо Дух Святы забараніў ім прамаўляць слова ў Азіі.
Працягвалася гэта два гады, так што ўсе жыхары Азіі, і юдэі, і грэкі, мелі магчымасць слухаць слова Госпада Ісуса.
Дык пагражае небяспека, што не толькі наша рамяство ўпадзе, але і святыня вялікай багіні Артэміды за нішто будзе лічыцца, ды і яна сама, слаўленая ва ўсёй Азіі, будзе пазбаўлена велічы сваёй».
таксама некаторыя прыхільныя да яго азійскія начальнікі паслалі да яго, просячы, каб ён не ішоў у тэатр.
бо Паўла вырашыў абмінуць Эфес, каб не было яму затрымкі ў Азіі, бо спяшаўся па магчымасці адзначыць Пяцідзесятніцу ў Ерузаліме.
Вітаюць вас цэрквы Азіі. Шчыра вітаюць вас у Госпадзе Аквіла і Прыска разам з царквою, што ў іх доме.
Пры першай маёй абароне нікога не было пры мне, але ўсе мяне пакінулі. Няхай гэта не будзе ім палічана.