і падзялялі ахвяру, каб даць групам, утвораным паводле родаў народа і ўскласці ў ахвяру Госпаду, як напісана ў кнізе Майсея. З валамі таксама зрабілі падобна.
2 ЛЕТАПІСАЎ 35:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І спяклі пасхальнае ягня над агнём, як загадана было законам; мірныя ж ахвяры зварылі ў катлах, і ў каструлях, і ў гаршках ды спешна раздалі ўсяму народу. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пяклі пасхальнае [ягня] на агні, паводле пастановы, а ахвяры сьвятыя варылі ў катлах, гаршчках і рондлях, і хутка несьлі ўсім сынам народу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сьпяклі пасхальнае ягня на агні, паводле статуту; і сьвяшчэнныя ахвяры згатавалі ў катлах, гаршках і рондлях і сьпешна раздалі ўсяму народу, |
і падзялялі ахвяру, каб даць групам, утвораным паводле родаў народа і ўскласці ў ахвяру Госпаду, як напісана ў кнізе Майсея. З валамі таксама зрабілі падобна.
А сабе і святарам пазней прыгатавалі; бо ахвяраваннем цэласпаленняў і тлушчу святары былі заняты аж да ночы; таму левіты і сабе, і святарам, сынам Аарона, падрыхтавалі Пасху найпазней.
і сказаў мне ён: «Гэта месца, дзе святары будуць гатаваць ахвяры за злачынства і за грэх, дзе будуць пячы ахвяру з ежы, каб не мусілі іх выносіць на знешні панадворак, асвячаючы гэтым народ».
А гліняны посуд, у якім мяса гатавалася, трэба разбіць, а калі посуд медны, хай ён будзе добра вышараваны і абмыты вадой.
і хай возьме святар звараную лапатку барана, і адзін хлеб без рошчыны з каша, і адну прэсную аладку, і хай аддасць іх у рукі назіра, пасля таго як будзе паголена галава яго;
Спячы і з’еж на тым месцы, якое выбера Госпад, Бог твой; на ранку ўстань і вярніся ў палаткі свае.