«Ці ты заўважыў, як Ахаб упакорыўся перада Мною? Дык за тое, што ён упакорыўся перада Мною, Я не навяду бяды ў яго дні, але ў дні сына яго навяду бяду на дом яго».
2 ЛЕТАПІСАЎ 34:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось, Я далучу цябе да бацькоў тваіх, ды будзеш пахаваны спакойна ў сваёй магіле; ды вочы твае не ўбачаць усёй загубы, якую Я навяду на гэтае месца і на яго жыхароў”». А яны прынеслі цару ўсё, што ён сказаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, Я далучу цябе да бацькоў тваіх, і ты будзеш далучаны да магілы тваёй у супакоі, і вочы твае ня будуць бачыць усяго ліха, якое Я навяду на месца гэтае і на жыхароў ягоных”». І яны вярнуліся да валадара са словам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось Я прыкладу цябе да бацькоў тваіх, і пакладзены будзеш у магільніцу тваю ў міры, і ня ўбачаць вочы твае ўсяго таго бедства, якое Я навяду на месца гэтае і на жыхароў яго. І прынесьлі цару адказ. |
«Ці ты заўважыў, як Ахаб упакорыўся перада Мною? Дык за тое, што ён упакорыўся перада Мною, Я не навяду бяды ў яго дні, але ў дні сына яго навяду бяду на дом яго».
Сказаў Эзэкія Ісаі: «Добрае слова Госпада, якое ты сказаў». І падумаў: «Будзе супакой і бяспека, прынамсі, у мае дні».
Таму Я далучу цябе да бацькоў тваіх, і будзеш ты пахаваны ў супакоі ў магіле сваёй, каб вочы твае не бачылі ўсяго таго гора, якое Я навяду на гэтае месца”». І яны расказалі цару тое, што Ён сказаў.
І потым Эзэкія ўпакорыўся дзеля пыхі сэрца свайго, як ён, так і жыхары Ерузаліма; і таму не прыйшоў гнеў Госпада на іх у дні Эзэкіі.
і забаялася сэрца тваё ды ўпакорыўся ты перад абліччам Бога, адносна таго, што было сказана супраць гэтага месца і жыхароў Ерузаліма, таму што ўпакорыўся ты перада Мной, раздзёр шаты свае ды плакаў перада Мной, то Я таксама пачуў цябе”, — гаворыць Госпад.
Яны выцягнулі яго з калясніцы ў іншую калясніцу і завезлі ў Ерузалім; і памёр ён, і быў пахаваны ў грабніцы бацькоў яго; і ўся Юдэя і Ерузалім плакалі па ім.
СІН. Назірай за бязгрэшным і глядзі на справядлівага, бо будучыня належыць чалавеку міратворцу.
Дык сказаў Эзэкія Ісаі: «Добрае слова Госпада, якое ты сказаў». І дадаў: «Каб толькі былі супакой і бяспека ў дні мае».
І сказаў Госпад мне: «Калі б нават Майсей і Самуэль сталі перада Мною, душа Мая не з гэтым народам! Выгані іх ад аблічча Майго, няхай ідуць прэч!