І кадзілі яны там на ўсіх узгорках, як народы, якіх Госпад прагнаў перад абліччам іх, і дапускаліся найгоршых учынкаў, прагняўляючы Госпада,
2 ЛЕТАПІСАЎ 33:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ён рабіў тое, што ліхім было ў вачах Госпада, па агіднасцях паганаў, якіх Госпад выдаліў перад сынамі Ізраэля. Біблія (пераклад А.Бокуна) І рабіў ён ліхое ў вачах ГОСПАДА паводле ўсіх брыдотаў тых народаў, якіх выгнаў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і рабіў ён неспадобнае ў вачах Гасподніх, пераймаючы мярзоты народаў, якіх прагнаў Гасподзь ад аблічча сыноў Ізраілевых, |
І кадзілі яны там на ўсіх узгорках, як народы, якіх Госпад прагнаў перад абліччам іх, і дапускаліся найгоршых учынкаў, прагняўляючы Госпада,
І адкінулі яны прыказанні Яго і запавет, які Ён заключыў з бацькамі іх, і сведчанні, якімі Ён звязаў іх, і пайшлі за марнасцямі і агіднасцю, і пайшлі за народамі, якія былі навокал іх, пра якіх загадаў ім Госпад, каб не рабілі яны так, як тыя рабілі.
І дапускаўся ён ліхоты перад абліччам Госпада паводле агіднасцей народаў, якіх знішчыў Госпад перад абліччам сыноў Ізраэля.
А яны не паслухалі Яго, але былі падманутыя Манасам, так што дапускаліся ліха горш, чым народы, якіх вынішчыў Госпад перад абліччам сыноў Ізраэля.
Ён той, хто складаў ахвяры ўспалення ў лагчыне сыноў Гэнома і правёў сыноў сваіх праз агонь па агідных звычаях паганаў, якіх Госпад выдаліў перад сынамі Ізраэля.
І чыніў зло перад абліччам Госпада, як рабіў бацька яго Манаса, і ўсім ідалам, якіх зрабіў Манаса, складаў ахвяры і пакланяўся.
Дый і ўсе кіраўнікі святароў і народ памножылі бясчынствы свае і паводле ўсіх агіднасцей паганскіх апаганілі дом Госпадаў, які асвяціў Госпад у Ерузаліме.
ці і далей маем парушаць прыказанні Твае і сваячыцца з народамі агіднасцей гэтых? Ці ж Ты не разгневаўся на нас аж да вынішчэння, каб не засталося рэшты і збаўлення?
І аддам іх на абурэнне ўсім царствам зямлі дзеля Манасы, сына Эзэкіі, цара Юдэйскага, за ўсё тое, што ён учыніў у Ерузаліме.
і даведаецеся, што Я — Госпад, бо не жылі вы паводле прыказанняў Маіх і законаў Маіх не спаўнялі, але спаўнялі законы тых народаў, якія вас акружаюць навокал”».
Калі Госпад, Бог твой, раскідае перад абліччам тваім народы, да якіх ты ідзеш, каб завалодаць імі, і ты завалодаеш імі, і абжывешся на іх зямлі,
Не рабі падобным чынам Госпаду, Богу твайму, бо ўсе брыдкія рэчы, якія адвяргае Госпад і якія ненавідзіць, яны чынілі для сваіх багоў, нават сваіх сыноў і дачок складаючы ў ахвяру і праводзячы праз агонь.
Тыя вось народы, зямлёю якіх ты будзеш валодаць, слухаюць варажбітоў і прадказальнікаў; ты ж іначай навучаны Госпадам, Богам тваім.
Калі ты ўвойдзеш у зямлю, якую дасць табе Госпад, Бог твой, сцеражыся, каб не навучыўся брыдотам гэтых народаў.