убачыла яна цара, які стаяў на ўзвышшы, па звычаю, і князёў, і трубы каля яго, і ўвесь народ зямлі, які радуецца і трубіць у трубы; і раздзерла яна шаты свае і крыкнула: «Змова, змова!»
2 ЛЕТАПІСАЎ 30:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сталі ў сваім парадку па распараджэнні і законе Майсея, чалавека Божага; святары ж вылівалі кроў, якую бралі з рук левітаў, Біблія (пераклад А.Бокуна) і сталі на месцах сваіх паводле пастановаў іхніх, паводле Закону Майсея, чалавека Божага. Сьвятары крапілі крывёй, [узяўшы] яе з рук лявітаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і пачалі на сваім месцы паводле статуту свайго, паводле закона Майсея, чалавека Божага. Сьвятары крапілі крывёю з рук лявітаў. |
убачыла яна цара, які стаяў на ўзвышшы, па звычаю, і князёў, і трубы каля яго, і ўвесь народ зямлі, які радуецца і трубіць у трубы; і раздзерла яна шаты свае і крыкнула: «Змова, змова!»
І, стоячы на сваім месцы, заключыў ён запавет перад абліччам Госпада, каб ісці за Ім і пільнаваць прыказанні Яго, і сведчанні і законы Яго ўсім сэрцам сваім, і ўсёю душою сваёй ды спаўняць словы запавету, запісаныя ў гэтай кнізе.
Прытым спевакі, сыны Асафа, стаялі на сваім месцы па загадзе Давіда, і Асафа, і Гемана, і Ідытуна — прарокаў цара; прыдзверныя ж пры кожнай браме вартавалі, так што ні на хвілінку не адрываліся ад паслугі, бо браты іх, левіты, прыгатавалі ім ежу.
І хай заб’е цяля перад Госпадам, а сыны Аарона, святары, хай ахвяруюць кроў яго і пакропяць кругом ахвярнік, што стаіць перад уваходам у палатку сустрэчы.
Вось гэта дабраславенне, якім дабраславіў Майсей, чалавек Божы, сыноў Ізраэля перад сваёй смерцю.
Праз веру справіў Пасху і апырскванне крывёй, каб знішчальнік першынцаў не крануў іх.