І Госпад быў з Язафатам, бо хадзіў ён першымі дарогамі бацькі свайго ды не ўскладаў надзею на Баалаў,
2 ЛЕТАПІСАЎ 27:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўзмацаваўся Ёатам, бо ішоў дарогамі сваімі перад Госпадам, Богам сваім. Біблія (пераклад А.Бокуна) І стаў моцным Ётам, бо ён падрыхтаваў шляхі свае перад абліччам ГОСПАДА, Бога свайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Такі моцны быў Ёатам таму, што клаў шляхі свае прад абліччам Госпада Бога свайго. |
І Госпад быў з Язафатам, бо хадзіў ён першымі дарогамі бацькі свайго ды не ўскладаў надзею на Баалаў,
але на Бога бацькі свайго, і па прыказаннях Яго паступаў, і не паводле грахоў Ізраэля.
але абараняюць цябе добрыя ўчынкі твае, бо ты выдаліў слупы з зямлі і падрыхтаваў сэрца сваё, каб шукаць Бога».
І туліўся да Бога ў дні Захарыі, які гадаваў яго ў страху Божым; ды як доўга туліўся да Госпада, дапамагаў яму Бог.
Ён ваяваў з царом сыноў Амона і перамог іх, і ў тым годзе далі яму аманіты сто талентаў срэбра ды дзесяць тысяч кораў пшаніцы і столькі ж кораў ячменю; падобна плацілі яму аманіты ў другім і трэцім годзе.