Рабаам прыбыў у Ерузалім і склікаў усё пакаленне Юды і Бэньяміна — сто восемдзесят тысяч адборных ваяроў, каб ваяваць з Ізраэлем і вярнуць сабе сваю ўладу царскую.
2 ЛЕТАПІСАЎ 26:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пад іх кіраўніцтвам усяго войска было трыста сем тысяч пяцьсот ваяроў, якія былі здатныя да бою, каб ваяваць супраць ворагаў за цара. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пад рукою іхняю здатных да войска — трыста сем тысячаў пяцьсот тых, якія ідуць на вайну з вайсковай мужнасьцю, на дапамогу валадару супраць ворага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і пад рукою ў іх ваеннай сілы трыста сем тысяч пяцьсот, што ўступалі ў бітву з воінскай мужнасьцю, на дапамогу цару супроць няпрыяцеля. |
Рабаам прыбыў у Ерузалім і склікаў усё пакаленне Юды і Бэньяміна — сто восемдзесят тысяч адборных ваяроў, каб ваяваць з Ізраэлем і вярнуць сабе сваю ўладу царскую.
І калі царства Рабаама ўсталявалася і ўмацавалася, занядбаў ён закон Госпадаў, і з ім увесь Ізраэль.
І калі Абія пачынаў вайну, меў чатырыста тысяч адборных, вельмі здатных да бою ваяроў, Ерабаам супраць іх выставіў фронт у восемсот тысяч ваяроў, і яны таксама былі адборныя і вельмі мужныя ў баях.
Сказаў ён Юдэі: «Адбудуем гэтыя гарады ды абвядзём мурамі, і ўмацуем вежамі, і брамамі, і заваламі пакуль жывём без войнаў; бо мы туліліся да Госпада, Бога нашага, і Ён прыхільны быў да нас, і даў нам адусюль супакой». Дык адбудаваліся яны і жылі шчасліва.
А Аса меў войска з Юдэі, узброенае шчытамі і дзідамі, — трыста тысяч; з пакалення ж Бэньяміна ўзброеных шчытамі і дзідамі — дзвесце восемдзесят тысяч: усе яны былі наймужнейшымі ваярамі.
Такім чынам, сабраў Амазія жыхароў Юдэі, і паставіў іх па родах тысячнікамі і сотнікамі для ўсёй Юдэі ды Бэньяміна. І далей палічыў ён усіх ад дваццаці гадоў і вышэй, і выявіў трыста тысяч юнакоў, здатных да бою і трымаючых дзіду і шчыт.
Таксама Озія прыгатаваў для іх, гэта значыць для ўсяго войска: шчыты, і дзіды, і шышакі, і кальчугі, і лукі ды камяні для кідання з прашчы.